Перайсці да зместу

Аперацыя Лотас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Аперацыя Лотас (індан.: Operasi Seroja) па захопе Усходняга Тымора была праведзена Інданезіяй у 1975 годзе.

Перадгісторыя

[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Тымор быў падзелены на ўсходнюю і заходнюю часткі. Усходні Тымор быў калоніяй Партугаліяй, тады як Заходні Тымор (былая калонія Нідэрландаў) уваходзіў у склад Індоаезіі. Дагавор аб падзеле быў падпісаны ў 1915 годзе.

Пасля партугальскай рэвалюцыі гваздзікоў 1975 года ва Усходнім Тыморы пасіліўся сепаратысцкі рух Рэвалюцыйнага фронта за незалежнасць Усходняга Тымора — ФРЭТЫЛІН, які выступаў за неадкладную незалежнасць.

У Інданезіі ўзялі верх нацыяналістычныя настроі, падмацаваныя агрэсіўнасцю ваенных колаў, у тым ліку разведкі Капкамтыб і спецназа Опсус, у выніку якіх кіраўніцтва Інданезіі ўзяло курс на анексію Усходняга Тымора[1].

Помнік аб’яднанню

7 снежня 1975 года армія Інданезіі пачала ўварванне. Пасля марской бамбардзіроўкі Дылі быў высаджаны дэсант з 641 марскога пехацінца, якія выбілі з горада праціўнікаў акупацыі. Страты склалі 35 салдат з боку Інданезіі і 122 абаронцы незалежнасці Усходняга Тымора [2].

10 снежня быў узяты другі буйны горад Баўкау, 25 снежня — Ліквіса і Маубара. Да красавіка 1976 года ў Усходнім Тыморы размяшчаўся акупацыйны корпус колькасцю ў 35000 салдат, і яшчэ 10000 ў Заходнім Тыморы.

Інданезійскі ўрад абвясціў анексію Усходняга Тымора як акт дэкаланізацыі[3]

22 снежня 1975 года Савет Бяспекі ААН ў рэзалюцыі 384 прызнаў права грамадзян Усходняга Тымора на самавызначэнне.

Зноскі

  1. Schwarz (1994), p. 201.
  2. Angkasa Online Архівавана 20 лютага 2008 года.
  3. Indonesia (1977), p. 16.
  • Indonesia. Department of Foreign Affairs. Decolonization in East Timor. Jakarta: Department of Information, Republic of Indonesia, 1977.
  • Schwarz, A. (1994). A Nation in Waiting: Indonesia in the 1990s. Westview Press. ISBN 1-86373-635-2.