Апертура (оптыка)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Апертура, оптыка)
Вялікая (1) і маленькая (2) апертура.

Аперту́ра (ад лац.: apertura — адтуліна) — дзейная адтуліна аптычнай сістэмы, якая вызначаецца памерамі лінзаў або дыяфрагмамі. Раздзяляльная здольнасць аптычнай прылады прапарцыянальная апертуры. Вуглавая апертура — вугал α паміж крайнімі прамянямі канічнага светлавога пучка  (руск.), які уваходзіць у аптычную сістэму. Лікавая апертура вызначаецца як n sin(α/2), дзе n — паказчык пераламлення  (руск.) асяроддзя, у якім знаходзіцца прадмет.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]