Аповесць пра Скандэрбега

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аповесць пра Скандэрбега
Мова арыгінала старабеларуская мова
Дата першай публікацыі XVII стагоддзе

«Аповесць пра Скандэрбега» (загаловак большасці спіскаў — «Повесть о Скандербеге, княжати Албанском, выложена с польские кроники на руское, Мартинова писма Бельского») — помнік рускай і беларускай перакладной літаратуры пачатку XVII стагоддзя. Прысвечана апісанню нацыянальна-вызваленчай барацьбы албанскага народа супраць турэцкага нашэсця ў XV стагоддзі пад кіраўніцтвам Г. Кастрыёці, празванага Скандэрбегам. З'яўляецца пераробкай адпаведнага раздзела з «Хронікі ўсяго свету» (1564) польскага гісторыка М. Бельскага.

Асноўнай крыніцай для яго паслужыла белетрызаваная «Гісторыя жыцця і спраў Скандэрбега» (1508) албанца М. Барлеці(руск.) бел. ў перакладзе Ц. Базыліка на польскую мову (Берасце, 1569). У параўнанні з польскай крыніцай аповесць дэмакратызавана. Захавалася ў 10 спісах, з іх 2 (Пагодзінскі і Міністэрства замежных спраў) з выразнымі беларускамоўнымі асаблівасцямі. Служыла пазнанню гераічнага мінулага балканскіх народаў, выхаванню ў чытачоў патрыятычных пачуццяў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Повесть о Скандербеге / Академия наук СССР, Отделение литературы и языка; [Подгот. Н. Н. Розов(руск.) бел., Н. А. Чистякова(руск.) бел.]. — М.—Л.: Издательство Академии наук СССР, 1957. — 244 с., 5 л. ил. — (Литературные памятники)
  • Димитрова А., Янакиев М.(руск.) бел. Предания за исторически лица в българските народни умотворения // Известия на семинара по славенска филология на университета в София. — София, 1948. — С. 510—511.
  • Дуйчев И. С.(руск.) бел. Георги Кастриоти-Скандербег в славянската литература от XV—XVII в. // Георги Кастриоти Скандербег. — София, 1970. — С. 79—100.
  • Попов, П. М.[uk] Албанія в російській та украïнській літературах XV—XX ст. — Киïв, 1959. — С. 43—111, 258—295, 314—315.
  • Н. Н. Розов(руск.) бел. Повесть о народном герое Албании в древнерусской письменности // Известия Академии наук СССР. Отделение литературы и языка. — 1953. — Т. XII. — Вып. 6. — С. 497—509.
  • Чамярыцкі, В. А. «Аповесць пра Скандэрбега» / В. А. Чамярыцкі //Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-074-2. — С. 139.