Апостал (скульптура з Шарашова)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Апостал. канец XVI ст.
Матэрыял дрэва
Тэхніка разьба
Памеры 99 × 37 × 12 см
Нацыянальны мастацкі музей Беларусі, Мінск

Апостал — драўляная скульптура канца XVI стагоддзя. Захоўваецца ў зборы Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі ў Мінску. Памер скульптуры — 99×37×12 см[1].

Выяўлена 18-й экспедыцыяй Дзяржаўнага мастацкага музея БССР у 1970 г. у Троіцкім касцёле (1848) гарадскога пасёлка Шарашова Брэсцкай вобласці[1].

Як паведаміў старажыл Шарашова Аляксандр Аляксандравіч Белабродскі, у 1932—1939 гг. у Шарашоўскі касцёл прывезлі скульптуры з касцёла Святой Троіцы ў Бяроза-Картузскім манастыры. З Шарашова ў 1930-я гг. П. А. Сергеевічам і 6-й, 18-й экспедыцыямі музея ў 1963 і 1970 гг. было вывезена ўсяго 47 твораў XV—XIX стст[2].

Рэстаўрыравана ў Спецыяльных навуковых рэстаўрацыйных вытворчых майстэрнях Міністэрства культуры БССР П. Р. Журбеем у 1973—1980 гадах[1].

Стылістычна да апостала прымыкаюць дзве адначасовыя скульптуры «Анна» і «Іаакім», якія выяўлены ў Мікіцкай царкве сяла Здзітава Брэсцкай вобласці[3][4][1].

Зноскі

  1. а б в г 38. Апостал // Пластыка Беларусi XII-XVIII стагоддзяў : [Дроб. пластыка. Скульптура, разьба, лепка. Мемар. пластыка : Альбом] / Аўт. і склад. Н.Ф.Высоцкая ; Фота Г.Л.Ліхтаровіча. — Мн.: Беларусь, 1983. — 230 с. — 30 000 экз.
  2. 25. Архангел Міхаіл // Пластыка Беларусi XII-XVIII стагоддзяў : [Дроб. пластыка. Скульптура, разьба, лепка. Мемар. пластыка : Альбом] / Аўт. і склад. Н.Ф.Высоцкая ; Фота Г.Л.Ліхтаровіча. — Мн.: Беларусь, 1983. — 230 с. — 30 000 экз.
  3. Лапцевич Л. Деревянная скульптура.— Декоративное искусство, 1972, № 7, с. 47
  4. Лявонава А. К. Скульптура XIV—XVIII стст.— У кн.: БелСЭ. Мн., 1975, т. 12, с. 604