Апошні хлеб
Апошні хлеб![]() | |
---|---|
Апошні хлеб | |
Жанр | кінааповесць[d] |
Рэжысёр | |
Сцэнарыст | |
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Беларусьфільм |
Працягласць | 86 хв. |
Краіна | |
Мова | беларуская |
Год | 1963 |
IMDb | ID 5019796 |
«Апошні хлеб» — кінааповесць, знятая на кінастудыі «Беларусьфільм». Рэжысёр: Барыс Сцяпанаў. Сцэнарыст: Вадзім Трунін. Аператары: Анатоль Забалоцкі, Юрый Марухін. Кампазітар: Марк Фрадкін. Мастак: Яўген Ганкін. Па матывах аднайменнай аповесці В.Труніна. Прэм’ера: 19 жніўня 1963 года.
Акцёры: Юрый Салаўёў, Таццяна Гаўрылава, Аляксей Локцеў, Георгій Жжонаў, Іван Назараў, Генадзь Юхцін, Усевалад Кузняцоў, Павел Кашлакоў, Аркадзь Трусаў, Гінаят Касымханаў, Раман Філіпаў, Уладзімір Пратасенка, Ігар Ясуловіч.
Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]
Перабраўшы сваімі рукамі ўсе дэталі старэнькага камбайна, цаліннік-першапраходзец дзед Якушэнка апошнюю сваю вялікую гарачую пару — уборку хлеба — сустрэў годным чынам. Але механік распарадзіўся па-свойму: зняў з машыны дзеда ўсе шасцярэнькі і пусціў іх на запчасткі прабуксоўвальнай тэхнікі. Аляксей, Ірына і Дзмітрый вырашылі дапамагчы дзеду — і адправіліся ўвечары шукаць па суседніх гаспадарках запчасткі для яго камбайна…
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Игорь Авдеев, Лариса Зайцева Все белорусские фильмы : каталог-справочник. Игровое кино (1926—1970). — Минск: Беларуская навука, 2001. — Т. 1. — 240 с. — ISBN 985-08-0023-2