Арацыа Джэнтылескі
| Арацыа Джэнтылескі | |
|---|---|
| Orazio Gentileschi Lomi | |
| | |
| Імя пры нараджэнні | Арацыа Ломі |
| Дата нараджэння | 19 ліпеня 1563 ці 9 ліпеня 1563[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 7 лютага 1639[2][3][…] (75 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Падданства | Італія |
| Дзеці | Артэмізія Джэнтылескі і Франчэска Джэнтылескі[d] |
| Род дзейнасці | мастак |
| Жанр | партрэт[1], жанравы жывапіс[1], гістарычны жывапіс[1] і рэлігійны жывапіс[d][1] |
| Мастацкі кірунак | барока |

Арацыа Джэнтылескі[4] (італ.: Orazio Gentileschi Lomi; 9 ліпеня 1563, Піза — 7 лютага 1639, Лондан) — італьянскі мастак эпохі ранняга барока. Бацька мастачкі Артэмізіі Джэнтылескі.
Жыццё і творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Арацыа Джэнтылескі па праве лічыцца лепшым і таленавітым вучнем школы Караваджа. Атрымаўшы адукацыю мастака ад брата і дзядзькі ў духу фларэнційскага маньерызма, Джэнтылескі ў 1580 годзе з'язджае ў Рым, дзе піша фрэскі для Ватыканскай бібліятэкі. Каля 1600 года займаецца алтарным і станковым жывапісам, далучаецца да групы мастакоў вакол Караваджа. Аднак у сваіх працах злучае стыль Караваджа з пабудовай кампазіцыі і каляровасцю тасканскай школы.
Ад перыядаў знаходжання мастака ў Генуі (1621-1623) і ў Парыжы (1623 ці 1624) яго карціны не захаваліся. З 1625 года і да сваёй смерці жыве ў Англіі і займае пасаду прыдворнага мастака караля Карла I. Малюе манументальныя палотны і выконвае дэкарацыйныя працы (Грынвіцкі палац). У апошнія гады жыцця капіраваў некаторыя свае папярэднія працы.
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё RKDartists
- ↑ Orazio Gentileschi
- ↑ Orazio Gentileschi // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Напісанне імя і прозвішча Арацыо Джэнтылескі, а таксама даты жыцця ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.6., Мн., 1998, С.98.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- A.Prater, H.Bauer: Malerei des Barock, Köln 1990
- Die Welt der Malerei, Köln 1990.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Арацыа Джэнтылескі