Іо

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карэджа, Юпітэр і Іо

Іо́ (стар.-грэч.: Ἰώ) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[1] дачка старажытнага аргіўскага цара і ў той жа час рачнога бога Інаха (паводле Кастара і многіх трагікаў[2], а таксама Вергілія і Авідзія[3]) і Аргіі[4]. Аднак гэта бацькоўства супярэчыць звесткам, што першай каханай Зеўса стала Ніёба, унучка Інаха. Паводле іншых версій, Іо — або дачка Іаса, або (паводле Гесіёда і Акусілая) дачка Пірэна, або дачка Арестора[5]. Паводле Істра, дачка Праметэя (змяшана з Ісідай), паводле іншых — Гермеса, паводле Антыкліда Афінскага — дачка Праметэя і жонка Дыяніса[6].

Іо і Зеўс[правіць | правіць зыходнік]

Цудоўная Іо была жрыцай аргіўскай Геры, яе спакусіў Зеўс[7]. Раўнівая багіня даведалася, што яе муж Зеўс закахаўся ў Іо. Падчас сваркі паміж Зеўсам і Герай Іо была ператворана ў белую карову. Некаторыя сцвярджаюць, што яе ператварыла Гера, іншыя кажуць, што гэта зрабіў сам Зеўс, ілжыва пакляўшыся, што ён не кахаў цудоўную дзяўчыну. З тых часоў тыя, хто дае клятвы кахання не наклікаюць гневу багоў у выпадку іх парушэння[8].

Гера ўпрасіла Зеўса падарыць ёй гэту карову і даручыла тысячавокаму Аргасу Панопту тайна адвесці яе ў Немейскі аліўкавы гай. Зеўс, у сваю чаргу, звярнуўся да свайго сына — бога крадзяжу і падману Гермеса — з тым, каб ён выратаваў Іо. Гермес усыпіў Аргаса ігрой на флейце, а затым адсек яму галаву.

Вызваленая Іо, аднак, па-ранейшаму заставалася ў вобразе нямой каровы. Даведаўшыся пра тое, што Аргус не справіўся з даручэннем, Гера стварыла страшнага авадня, каб ён паўсюль пераследваў і джаліў Іо[9].

Блуканні Іо[правіць | правіць зыходнік]

Дарэмна Іо бегла ад яго, спачатку патрапіўшы ў Дадону і дасягнуўшы мора, якое з тых часоў носіць назву Іанічнага, затым на поўнач, праз Баспор Кімерыйскі[10], які і атрымаў з-за гэтага сваю назву (Βόσπορος — каровін брод), у Азію. Пасля пераправы спынілася ў мясцовасці, названай Каровай[11]. Вярнула розум у Канобе (Егіпет)[12]. Паводле іншых апавяданняў, нарадзіла Эпафа ў пячоры на Эўбеі, звернутай да Эгейскага мора[13].

Паводле Авідзія, яна ператворана ў карову і пасля блуканняў нарадзіла на берагах Ніла сына Эпафа. Зеўс пакляўся Геры, што не будзе кахаць Іо, і Гера вярнула ёй ранейшае аблічча[14]. Паводле Эсхіла, Зеўс авалодаў ёю ў абліччы быка ўжо пасля таго, як яна ператварылася ў карову. Ёсць яшчэ апавяданне, што яна зачала сына, калі Зеўс крануў яе рукой. Паводле вытлумачэння, прыйшла ў Егіпет як засватаная нявеста[15].

Толькі ў Егіпце вызвалілася яна ад праследаванняў і зноў прыняла чалавечы вобраз. Тут ад Зеўса ў яе нарадзіўся сын Эпаф, які (паводле грэчаскіх паданняў) стаў царом Егіпта і пабудаваў горад Мемфіс[16]. Ад гэтага Эпафа, праз Лінкея і Гіпермнестру, пайшла старажытная аргаская дынастыя Персеідаў[17]. Прамаці Геракла ў дванаццатым калене[18].

Паводле іншай версіі выйшла замуж за егіпецкага цара Тэлегона[19]. Таксама ў позняй антычнасці быў шырока распаўсюджаны варыянт міфа, паводле якога ў Егіпце яна стала багіняй Ісідай[20]. Нарэшце, паводле яшчэ аднаго тлумачэння, была ператворана ў сузор'е Цяльца[21].

Сімволіка[правіць | правіць зыходнік]

Іо, паводле аднаго з вытлумачэнняў — рагатая багіня месяца, якая блукае па небе, пакрытаму незлічонымі зоркамі (вочы Аргуса). Імя меркавана паходзіць ад егіпецкага iw,’t «карова»[22].

Дзеючая асоба трагедыі Эсхіла «Прыкаваны Праметэй», трагедый Херэмона і Акцыя «Іо», камедый Санірыёна, Платона, Анаксандрыда і Анаксілая «Іо».

У гонар Іо названы спадарожнік Юпітэра Іо, самы блізкі да планеты з чатырох галілеевых месяцаў, адкрыты з 1610 годзе, а таксама астэроід (85) Іо, выяўлены ў 1865 годзе.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.1. С.547-548, Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.2. С.175
  2. Паўсаній. Апісанне Элады III 18, 13; Герадот. Гісторыя I 1; Эсхіл. Прыкаваны Праметэй 590; Сафокл. Інах, фр.269а Рат
  3. Вергілій. Энеіда VII 792; Авідзій. Метамарфозы I 584
  4. Гігін. Міфы 145
  5. Ватыканскі ананім. Пра неверагоднае 16, са спасылкай на Харакса
  6. Плутарх. Пра Ісіду і Асірыса 3; 37; Клімент. Страматы I 106, 1
  7. Эсхіл. Просьбіткі 291—301
  8. Гесіёд. Пералік жанчын, фр.124 М.-У. = Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка II 1, 3
  9. Вергілій. Георгікі III 147—155
  10. Эсхіл, Праметэй прыкаваны, стар. 732—735
  11. Палібій. Усеагульная гісторыя IV 43, 6
  12. Эсхіл. Прыкаваны Праметэй 846
  13. Страбон. Геаграфія X 1, 3 (стар.445)
  14. Авідзій. Метамарфозы I 732—743
  15. Дыян. Траянская гаворка 48
  16. Эпаф // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  17. Ио // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  18. Эсхіл. Прыкаваны Праметэй 774, 852
  19. Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка II 1, 3
  20. Гігін. Міфы 145; Нон. Дзеянні Дыяніса XXXI 39
  21. Псеўда-Эратасфен. Катастэрызмы 14; Гігін. Астраномія II 21, 1
  22. Примечания В. Г. Боруховича в кн. Аполлодор. Мифологическая библиотека. Л., 1972. С.142

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]