Інах (міфалогія)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Іна́х (стар.-грэч.: Ἴναχος) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі рачны бог.[1][2] Сын Акіяна і Тэфіі.[3] Таксама бацькам Інаха называлі Айнея.[4] Сястра і жонка Інаха — Аргія[5], бацька Фаранея і Эгіялея, паводле адной з версій таксама бацька Іо[6]. Паводле падання, Інах быў ракой і разам з Кефісам і Астэрыёнам вырашаў спрэчку паміж Пасейдонам і Герай аб валоданні краінай.[7] Абвясціў што зямля належыць Геры, і ў гневе Пасейдон высушыў у ёй крыніцы.[8] Паводле іншых апавяданняў, Пасейдон паводкай заліў большую частку краіны. На тым месцы, адкуль стала спадаць вада, пабудавалі храм Пасейдону Прасклістыю.[9]

Або Інах быў царом, назваў раку сваім імем і заснаваў ахвярапрынашэнні Геры.[10] Ёсць апавяданне, што першыя аргівяне, якіх Інах прывёў з іх земляў у даліну, харчаваліся дзікімі грушамі.[11] Пабудаваў горад Аргас.[12]. Паводле Герадота яго дачка Іо была выкрадзена фінікійцамі падчас іх знаходжання ў Аргасе, у які яны прыбылі для продажу тавара.[13]

Дзеючая асоба сатыраўскай драмы Сафокла «Інах» (фр.269-289 Рат) і п'есы невядомага аўтара «Іо».

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.1. С.512
  2. Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.2. С.169
  3. Гігін. Міфы. Увядзенне 6
  4. Гесіёд. Пералік жанчын, фр.122 М.-У.
  5. Гігін. Міфы 143
  6. Щукарёв А. Н.,. Ио // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). — СПб., 1890—1907.
  7. Паўсаній. Апісанне Элады II 15, 5; Нон. Дзеянні Дыяніса XXXVI 127
  8. Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка II 1, 1; 1, 3-4; III 1, 1
  9. Паўсаній. Апісанне Элады II 22, 4
  10. Паўсаній. Апісанне Элады II 15, 4
  11. Плутарх. Грэчаскія пытанні 51
  12. Клімент. Страматы I 102, 1
  13. Герадот. Гісторыя. 1.1

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Цары Аргаса