Аркадзь Уласавіч Гусакоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аркадзь Уласавіч Гусакоў
Нараджэнне 14 жніўня 1918(1918-08-14)
Смерць 7 верасня 1999(1999-09-07) (81 год)
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За працоўную адзнаку»

Аркадзь Уласавіч Гусакоў (нарадзіўся 14 жніўня 1918 г., вёска Ужляціна, Шумілінскі раён) — беларускі гаспадарчы, дзяржаўны дзеяч. Член КПСС з 1943 г. Удзельнік партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1944—1959 гг. у савецкіх органах у Шумілінскім, Любанскім, Клічаўскім, Слуцкім раёнах. У 1959—1967 гг. старшыня калгаса імя Дзяржынскага Слуцкага раёна Мінскай вобласці. З 1967 г. у сістэме Міністэрства гандлю БССР.

Герой Сацыялістычнай Працы (1966). Званне прысвоена за поспехі ў павелічэнні вытворчасці і нарыхтоўкі льну.

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР шостага склікання, член Рэвізійнай камісіі КПБ у 1966—1971 гг.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гусакоў Аркадзь Уласавіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя: у 12 т. / рэдкал.: П. У. Броўка [і інш.]. — Мн., 1971. — Т. 4. — С. 92.