Перайсці да зместу

Аркадзь Цімафеевіч Караткоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аркадзь Цімафеевіч Караткоў
Дата нараджэння 26 мая 1939(1939-05-26) (85 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Працы і дасягненні
Месца працы
Працаваў у гарадах Наваполацк
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды Дзяржаўная прэмія БССР (1984)

Аркадзь Цімафеевіч Караткоў (нар. 26 мая 1939, г. Полацк, Віцебская вобласць, БССР) — беларускі архітэктар. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі 1984 года за планіроўку і забудову Наваполацка.

Скончыў БПІ ў 1967 годзе. Працаваў У 19611962 гадах працаваў у інстытуце «Мінскпраект» тэхнікам-архітэктарам, у 19671970 гадах Віцебскім філіяле Белдзяржпраекта (кіраўнік групы), у 19711988 гадах БелНДІгорадабудаўніцтва (кіраўнік групы, галоўны архітэктар праектаў, галоўны архітэктар майстэрні), у 19881990 кіраўнік архітэктурна-планіровачнага бюро пры аддзеле архітэктуры і горадабудаўніцтва Наваполацкага гарвыканкама, з 1990 — галоўны архітэктар г. Наваполацка.

Асноўныя работы ў Наваполацку: забудова мікрараёнаў № 5 (19691975) і 7 (19801990), школа рабочай моладзі[d] ў мікрараёне № З (19771980), 5—6-павярховыя жылыя дамы па вул. Маладзёжнай (19681979); работы, выкананыя сумесна з Ю. Шпітам — школа са спартыўным ухілам (1977—1985), вучэбна-вытворчы камбінат[d] нафтаправода «Дружба» (19811983), 13-павярховы інтэрнат (1975) і інш. Дзяржаўная прэмія БССР 1984 за планіроўку і забудову Наваполацка.

Зноскі