Аркадзій Гургенавіч Маўсесаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аркадзій Гургенавіч Маўсесаў
Дата нараджэння 20 жніўня 1951(1951-08-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 красавіка 2015(2015-04-03) (63 гады)
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат педагагічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Аркадзій Гургенавіч Маўсесаў (20 жніўня 1951, Кіравабад, Азербайджан — 3 красавіка 2015) — беларускі педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі фізічнага выхавання, спартыўнай трэніроўкі, суддзі вышэйшай нацыйнай катэгорыі па гандболе. Кандыдат педагагічных навук (1994), дацэнт.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры (спецыяльнасць «Фізічная культура і спорт», 1976).

Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры (1976—2015, спартыўна-педагагічны факультэт спартыўных гульняў і адзінаборстваў, кафедра спартыўных гульняў, загадчык кафедры). У 2014—2015 гадах быў дэканам факультэта спартовых гульняў і адзінаборстваў [1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Званне «Заслужаны трэнер Беларускай ССР» (1987).

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

На кафедры спартыўных гульняў адкрыты навукова-метадычны кабінет яго імя. Пачынаючы з 2016 года, у Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры праводзіцца турнір па гандболе сярод мужчынскіх камандаў яго памяці.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Эффективность игры в защите гандболистов высокой квалификации на основе оптимизации временной структуры противодействия нападению : автореферат диссертации … кандидата педагогических наук : 13.00.04 / Мовсесов Аркадий Гургенович. — Минск, 1994.
  • Педагогический контроль за специальной физической и технической подготовленностью спортсменов в учебно-тренировочном процессе по баскетболу, волейболу, гандболу и теннису : пособие / [А. Г. Мовсесов и др.]. — Минск, 2007.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Мовсесов Аркадий Гургенович // Кто есть кто в Республике Беларусь. Спорт : энциклопедия. — Минск, 1999. — С. 153.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

На кафедре спортивных игр состоялось торжественное открытие научно-методического кабинета имени Заслуженного тренера РБ по гандболу А. Г. Мовсесова