Арктычны фронт

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Прыблізнае праходжанне арктычнага фронту паміж арктычнымі(A) і палярнымі (P) паветранымі масамі

Арктычны фронт - лінія падзелу паміж арктычным паветрам і паветрам умераных шырот (палярным паветрам), паўднёвая мяжа арктычнай паветранай масы. Фарміруецца ў Арктыцы на поўнач ад Еўропы і Паўночнай Амерыкі паміж 60° і 75° паўночнай шыраты. У залежнасці ад напрамку руху арктычны фронт на адным з участкаў можа быць цёплым, на другім халодным, з ім звязана інтэнсіўная цыкланічная дзейнасць.

На тэрыторыі Беларусі прыходзіць з паўночнага захаду (з Атлантычнага сектара Арктыкі), радзей - з поўначы і паўночнага ўсходу. На клімат Беларусі найбольш уплываюць халодныя ўчасткі арктычнага фронту, якія выклікаюць ападкі, паўночныя вятры, паніжэнне тэмпературы паветра, зімой - мяцеліцы. За год пад уплывам халоднага арктычнага фронту ў сярэднім бывае 21-24 дні.

Гл.таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А - Аршын / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 1996. - 552 с.: іл.