Арктычнае паветра

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Арктычнае паветра - паветраныя масы, якія фарміруюцца над Арктыкай.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Характарызуюцца нізкімі тэмпературамі (да -55 ... -60°С), малой колькасцю вільгаці і значнай празрыстасцю. Пранікае далёка на поўдзень (да Сярэдняй Азіі, Міжземнамор'я і паўднёвых раёнаў ЗША) і прыносіць рэзкія пахаладанні ў любую пару года.

Адрозніваюць марское арктычнае паветра, што ў Еўропу прыходзіць праз незамярзаючыя Нарвежскае мора і частку Баранцава мора, і кантынентальнае , якое праходзіць над Карскім морам і ўсходняй часткай Баранцава мора.

Арктычнае паветра ў атмасферы над Беларуссю ў сярэднім 40-70 сутак за год, з ім звязаны веснавыя і асеннія замаразкі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А - Аршын / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 1996. - 552 с.: іл.