Арль
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Арль (фр.: Arles, акс.: Arle) — горад на поўдні Францыі, у дэпартаменце Буш-дзю-Рон у рэгіёне Праванс — Альпы — Лазурны Бераг. Размешчаны на берагах ракі Роны, у пачатку яе дэльты, на захад ад Марселя. Камуна займае плошчу 759 км², яе насельніцтва складае 50 500 чалавек.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Старажытная назва горада — Арэлат (па-лацінску: Arelat). Яго першымі вядомымі жыхарамі былі лігуры. Яны пасяліліся тут каля 800 года да н.э. Горад стаў важным фінікійскім гандлёвым портам яшчэ да таго як перайшоў да рымлянаў. У 123 годзе да н.э. рымляне захапілі горад. Арэлат атрымаў асабліва вялікае значэнне пасля пабудовы канала, які злучыў горад з Міжземным морам.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]У Арлі захавалася нямала антычных будынкаў, гэта значыць частка гарадской сцяны, тэатр і амфітэатр I стагоддзя да н.э., дзе могуць змясціцца да 20 тысяч гледачоў. Да гэтага часу амфітэатр выкарыстоўваецца для правядзення карыды.
Зноскі
- ↑ а б в г база даных аб французскіх камунах — Institut national de l'information géographique et forestière, 2015.
- ↑ а б https://data.geopf.fr/telechargement/download/GEOFLA/GEOFLA_2-2_COMMUNE_SHP_LAMB93_FXX_2016-06-28/GEOFLA_2-2_COMMUNE_SHP_LAMB93_FXX_2016-06-28.7z — 2016.
- ↑ Sandre
- ↑ а б в г д Base officielle des codes postaux — La Poste, 2018.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Арль
- Сайт горада
- Турыстычны сайт Архівавана 16 ліпеня 2006.