Армізд II
| Армізд II | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Нарсэ[d] | ||||||
| Пераемнік | Атурнарсэ[d] | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне | III стагоддзе | ||||||
| Смерць | 309 | ||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Род | Сасаніды[d] | ||||||
| Бацька | Нарсэ[d] | ||||||
| Маці | Shapurdukhtak of Sakastan[d] | ||||||
| Жонка | Ifra Hormizd[d] | ||||||
| Дзеці | Шапур II, Ardashir II[d], Атурнарсэ[d], Харміздухт[d], Hormizd[d] і Zamasp[d] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | зараастрызм | ||||||


Армізд II (Хармізд) — шахіншах дзяржавы Сасанідаў з 302 па 309 год.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пасля адрачэння свайго бацькі Нарсэ ад стальца Армізд стаў яго пераемнікам. Вельмі мала вядома пра яго кіраванне. Нягледзячы на тое, што ён здаваўся мяккім, мудрым і добразычлівым, цар кіраваў жорстка. Ён аднавіў пераслед маніхеяў. Армізд паслаў войскі ў Сірыю, каб запатрабаваць даніну з Гасанідаў, якія падтрымалі Рым. Паводле Хронікі Сеерты ён вёў вайну супраць рымлян, каб адпомсціць за паражэнне свайго бацькі, а Хроніка Арбелы сцвярджае што, калі пачаліся ганенні на хрысціян з боку рымскіх імператараў, ён сабраў вялікае войска, уварваўся ў рымскія тэрыторыі і разрабаваў шматлікія гарады. Дакладнасць гэтых звестак знаходзіцца пад пытаннем. Пасля яго смерці царом стаў яго сын Шапур II.