Балаш (цар персідскі)
| Балаш | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Vhaləhş/Валахш | |||||||
| Манета, адчаканеная пры Балашы | |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Пероз | ||||||
| Пераемнік | Кавад I | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне | V стагоддзе | ||||||
| Смерць | 488[1] | ||||||
| Род | Сасаніды[d][1] | ||||||
| Бацька | Яздгірд II[d] | ||||||
| Маці | Diang of Persia[d] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | зараастрызм | ||||||
Балаш (Vhaləhş/Валахш)— цар персідскі з 484 па 488 года, васямнаццаты ў дынастыі Сасанідаў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Брат і пераемнік Пероза, які загінуў у вайне з эфталітамі. Балаш змог арганізаваць эфектыўны адпор эфталітам, прымусіўшы іх да мірных перамоў, і ўварваўся ў Арменію. Мір з Арменіяй звёў яе да ўзроўню персідскай правінцыі, у якой жорстка душыўся зараастрызм і падтрымліваліся правы хрысціян. Арменія цяпер кіравалася намеснікам цара. На працягу ўсяго свайго валадарання Балаш знаходзіўся ў вялікай залежнасці ад кіраўніка Сакастана Зарміхра і кіраўніка Рэя Міхрана, якім і належала рэальная ўлада.
Калі праз некалькі месяцаў кіравання Балаша падняў мяцеж Зарэх, сын Пероза, Балаш здушыў супраціўленне і пакараў пляменніка смерцю. Аднак Балаш не выстаяў супраць другой змовы, на чале якой апынуўся другі пляменнік, Кавад I. Кавад пры дапамозе эфталітаў зрынуў Балаша, які быў аслеплены і неўзабаве памёр.
Зноскі
- 1 2 Հայկական սովետական հանրագիտարան — Երևան: 1985. — Т. 11. — С. 250.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дашков С. Б. Цари царей — Сасаниды. История Ирана III—VII вв. в легендах, исторических хрониках и современных исследованиях. — М.: СМИ-АЗИЯ, 2008. — 352 с. — 4000 экз. — ISBN 978-5-91660-001-8
- The Political History of Iran under the Sasanians, R.N. Frye, The Cambridge History of Iran, Vol.3, Ed. Yarshater, 149.