Армізд III
Выгляд
| Армізд III | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Яздгірд II[d] | ||||||
| Пераемнік | Пероз | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне | V стагоддзе | ||||||
| Смерць | 459 | ||||||
| Род | Сасаніды[d] | ||||||
| Бацька | Яздгірд II[d] | ||||||
| Маці | Diang of Persia[d] | ||||||
| Дзеці | Balendukht[d] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | зараастрызм | ||||||
Армізд III (перс.: هرمز) — шаснаццаты цар з дынастыі Сасанідаў (457 — 459), старэйшы сын Ездыгерда II.
Яго бацькам быў персідскі цар Ездыгерд II. На момант яго смерці Армізд знаходзіўся побач з Ктэсіфонам, у той час як яго малодшы брат Пероз знаходзіўся ва ўсходняй частцы дзяржавы — у Сістане. Калі Ездыгерд сканаў у Парсе, Армізд стаў царом. У адказ на гэта Пероз падняў паўстанне, звярнуўшыся па дапамогу да эфталітаў і ўгаварыў іх цара, што Армізд несправядліва ўзурпаваў яго законнае месца. Атрымаўшы ваенную дапамогу ад эфталітаў, Пероз вярнуўся, разбіў Армізда і пакараў яго смерцю ў 459 годзе.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дашков С. Б. Цари царей — Сасаниды. История Ирана III—VII вв. в легендах, исторических хрониках и современных исследованиях. — М.: СМИ-АЗИЯ, 2008. — 352 с. — 4000 экз. — ISBN 978-5-91660-001-8
- A. Shapur Shahbazi: Hormizd III. In: Ehsan Yarshater (Hrsg.): Encyclopædia Iranica.