Сасан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сасан
Нараджэнне II стагоддзе
Смерць III стагоддзе
Род Сасаніды[d]
Бацька Weh-afrid[d]
Жонка Рамбехішт
Дзеці Папак
Дзейнасць high priest, воін

Сасан (перс.: ساسان, пехл Şəşən), Шашан — жрэц у храме Анахіты ў Істахры[1]. Быў жанаты з Рамбехішт, дачкой кіраўніка Парса, Гачыхра, з роду Барзангідаў. Выкарыстоўваў сваё становішча для прасоўвання па службе свайго сына Папака. Паводле іншай версіі, Папак выступае не сынам Сасана, Сасан быў жанаты з дачкой Папака, ад шлюбу якіх нарадзіўся Ардашыр. Ардашыр, у выніку атрымання ў спадчыну ўлады ад роду Барзангі і барацьбы з парфянамі, атрымаў усю паўнату ўлады спачатку ў Парсе, а затым ва ўсім Іране. Стаў заснавальнікам новай кіруючай дынастыі, названай у гонар Сасана, Сасанідскай.

Зноскі