Бахрам V

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Бахрам V
перс.: بهرام گور
Бахрам V
Сярэбраная манета Бахрама V
шахіншах
420 — 439
Папярэднік: Ездыгерд I
Пераемнік: Ездыгерд II
 
Дзейнасць: суверэн, манарх
Веравызнанне: зараастрызм
Нараджэнне: 406
Смерць: 438[1]
Дынастыя: House of Sasan[d]
Бацька: Ездыгерд I[d]
Маці: Шашандухт[d]
Дзеці: Ездыгерд II[d]

Бахрам V (Варахран, Врам, перс.: بهرام گور) — больш вядомы ў гісторыі як Бахрам Гур сасанідскі шахіншах з 420/421 па 439 гады. Адзін з траіх сыноў Ездыгерда I (399420) і Шашандухт, дачкі яўрэйскага эксіларха.

Пасля смерці Ездыгерда I знаць, незадаволеная яго кіраваннем, спрабавала адхіліць ад улады ўсіх яго сыноў і пасадзіць на прастол Хасрова, нашчадка бакавой галіны дынастыі Сасанідаў. Бахраму ўдалося з дапамогай войска арабскага кіраўніка Мундзіра I, пры двары якога ён выхоўваўся, зрынуць Хасрова і захапіць прастол.

Бахрам V амаль не займаўся справамі, аддаўшыся забавам і задавальненням. Ён быў смелым паляўнічым, далікатным палюбоўнікам (персідская традыцыя захавала шмат анекдотаў пра яго любоўныя прыгоды) і вялікім любіцелем баляў. Кіраванне дзяржавай было перадаручана ўсёмагутнаму фаварыту Міхр-Нарсэ.

Сярэбраная талерка «Бахрам Гур і Азадэ», знойдзенае ў скарбе каля вёскі Турушава ўлетку 1929 года

Бахрам Гур стаў знакаміты не столькі сваім кіраваннем, колькі як герой «Шахнамэ», дзе яго вобраз быў ідэалізаваны і гераізаваны. Дзякуючы свайму вобразу ў «Шахнамэ» пазней стаў таксама героем шматлікіх іранскіх міфаў і паданняў ранняга Сярэднявечча. У міфалагічным вобразе яму прыпісвалася перамога над нейкім цмокам. Таксама як герою «Шахнамэ» яму было прыпісана справядлівае кіраванне, клопат аб народзе, заслугі ў стварэнні першых паэм на фарсі. Аднак у перыяд валадарання Бахрама Гура мовай Ірана, як афіцыйнай, літаратурнай, так і гутарковай была сярэднеперсідская — пехлеві.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]