Армініянства
Армініянства — кірунак у пратэстанцкім багаслоўі, які сцвярджаў вырашальную ролю свабоды волі ў справе збаўлення. Назва звязана з імем нідэрландскага багаслова Якаба Армінія, які выступіў супраць кальвінісцкай ідэі прадвызначэння. Як асобная партыя армініянцы аформіліся ў 1610 годзе пасля смерці Армінія, аднак яны былі асуджаны на Дордрэхцкім сінодзе 1618 годзе[1] за паў-пелагіянства (меркаванне Р. Ч. Спраўла[2]) и сінергізм. Аднак армініянства істотна паўплывала на фарміраванне багаслоўя агульных баптыстаў[3].
Сярод прадстаўнікоў армініянства былі: Сімон Епіскапій (1583—1644), Ян Ітэнбогарт (1557—1644), Ян Олдэнбарневелт (1549—1619) і Гуга Гроцый[4].
Арміній і яго паслядоўнікі адпрэчвалі таксама тыповае для кальвінізму наглядальнае служэнне Царкве і сцвярджалі неабходнасць рэлігійнай цярпімасці.
Ідэі армініянства знаходзілі прыхільнікаў і за межамі Нідэрландаў: у XVIII ст. армініянскае разуменне прадвызначэння праявілася ў метадызме, яно таксама аказаў значны ўплыў на рывайвелізм і шэраг пазнейшых багаслоўскіх цячэнняў, якія распаўсюдзіліся пераважна ў англасаксонскім хрысціянстве. У наш час армініянства захавалася галоўным чынам у Нідэрландах, але падверглася значнаму ўплыву ліберальнага рацыяналізму.
Асноўныя палажэнні (5 артыкулаў)
[правіць | правіць зыходнік]- Умоўнае прадвызначэнне: Боскі промысел улічвае згоду людзей (гэта значыць вера з'яўляецца прадметам выбару).
- Усеагульнае збавенне: Хрыстос патэнцыйна выкупіў грахі ўсіх людзей.
- Збаўленчая вера: У аснове збаўлення ласка Святога Духа.
- Ласка, якой можна супрацьстаяць: Чалавек здольны супрацівіцца дзеянню ласкі Божай.
- Няўпэўненасць у захаванасці: Чалавек здольны страціць ласку Божую.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Арминиане // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Армініянства
- Кальвінізм і армініянства — хто мае рацыю?