Армін Дэйч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Армін Дэйч
англ.: Armin Joseph Deutsch
Дата нараджэння 25 студзеня 1918(1918-01-25)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 лістапада 1969(1969-11-11)[3] (51 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці астраном, пісьменнік, пісьменнік навуковай фантастыкі, раманіст
Навуковая сфера астраномія
Месца працы
Альма-матар

Армін Джозэф Дэйч (англ.: Armin Joseph Deutsch, 25 студзеня 191811 лістапада 1969) — амерыканскі астраном і пісьменнік-фантаст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Чыкага 25 студзеня 1918 года[4]. Атрымаў ступень бакалаўра ў Арызонскім універсітэце (1940)[4]. Паступіў у аспірантуру ў Чыкагскім універсітэце, але яго навучанне было спынена Другой сусветнай вайной[4]. У 1942—1944 гадах служыў інструктарам у школе тэхнічнай падрыхтоўкі ваенна-паветраных сіл ЗША ў Чанут-Філд, штат Ілінойс[4].

З 1944 па 1946 год працаваў памочнікам астранома ў Еркскай абсерваторыі, дзе пры дапамозе 40-дзюймовага рэфрактара займаўся даследаваннем спектраў пераменных зорак тыпу A[en][4][5]. У 1946 годзе абараніў у Чыкагскім універсітэце дысертацыю на тэму «A Study of the Spectrum Variables of Type A»[4], у якой апісаў шэраг новых пераменных зорак тыпу A, вызначыў перыяды для некалькіх з іх і склаў першы каталог такіх аб’ектаў[5].

Працаваў інструктарам у Агайскім дзяржаўным універсітэце (1946—1947), інструктарам (1947—1949) і выкладчыкам (1949—1950) у Гарвардскім універсітэце[4]. У 1951 годзе ўвайшоў у штат абсерваторыі Маўнт-Уілсан[en] і Паламарскай абсерваторыі ў Пасадэне, дзе і прапрацаваў да канца жыцця[4]. Памёр 11 лістапада 1969 года[4].

Навуковы ўклад[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы ў галіне зорнай спектраскапіі. Для тлумачэння складаных змен у спектрах магнітных A-зорак прапанаваў у 1956 годзе мадэль нахільнага рататара — зоркі з моцным дыпольным магнітным полем, якая круціцца вакол восі, нахіленай адносна зямнога назіральніка. Атрымаў назіральныя доказы выцякання рэчыва з чырвоных гігантаў, ацаніў хуткасць выцякання і губляемую масу.

Літаратурная творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар навукова-фантастычных апавяданняў. Самае вядомае з якіх — «Метро пад назвай Мёбіус» — было шматразова экранізавана:

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У 1970 годзе ў гонар Арміна Дэйча быў названы кратэр на Месяцы[6].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Armin J. Deutsch // CONOR.SI Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. A J Deutsch // The Encyclopedia of Science Fiction / P. Nicholls, J. Clute, D. Langford Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. A. J. Deutsch // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. а б в г д е ё ж з «Deutsch, Armin Joseph», The Biographical Encyclopedia of Astronomers, ed. Thomas Hockey et al., Springer Publishing, 2007, Volume 1, p. 295 Архівавана 28 жніўня 2020.; online version 2014 Архівавана 14 чэрвеня 2018., retrieved July 29, 2020.
  5. а б Preston, George W. (1970). «Dedication.» In Stellar Rotation: Proceedings of the IAU Colloquium Held at the Ohio State University, Columbus, Ohio., USA, September 8-11, 1969, edited by A. Slettebak, pp. vii-viii. Dordrecht: D. Reidel.
  6. "Alumni: Armin J. Deutsch, 1946" Архівавана 18 студзеня 2021., The Department of Astronomy and Astrophysics, University of Chicago, retrieved July 29, 2020.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Колчинский И. Г., Корсунь А. А., Родригес М. Г. Астрономы. Биографический справочник. — Киев: Наукова думка, 1986.