Чырвоны гігант
Выгляд
Чырвоныя гіганты і звышгіганты — зоркі пазнейшых спектральных класаў з высокай свяцільнасцю і працяглымі абалонкамі.
Характарыстыкі чырвоных гігантаў
[правіць | правіць зыходнік]Да чырвоных гігантаў адносяць зоркі спектральных класаў K і M класаў свяцімасці III і I адпаведна, г. зн. з абсалютнымі зорнымі велічынямі у чырвоных гігантаў і ў чырвоных звышгігантаў. Тэмпература паверхні выпраменьвання (фотасферы) чырвоных гігантаў параўнальна невялікая (), і, адпаведна, плынь энергіі з адзінкі плошчы выпраменьвання невялікая;— у 2—10 разоў меншая, чым у Сонца. Аднак свяцімасць такіх зорак можа дасягаць , бо чырвоныя гіганты і звышгіганты маюць вельмі вялікія радыусы. Характэрны радыусы чырвоных гігантаў і звышгігантаў — ад 100 да 800 сонечных радыусаў.