Арнольд Аляксандравіч Ранцанц
| Арнольд Аляксандравіч Ранцанц | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 3 лютага 1945 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 23 чэрвеня 2015 (70 гадоў) |
| Грамадзянства | |
| Адукацыя | |
| Прафесія | спявак |
| Тэатр | |
| Член у | |
| Узнагароды | |
Арнольд Аляксандравіч Ранцанц (3 лютага 1945, г.п. Цінской, Краснаярскі край, Расія — 23 чэрвеня 2015) — беларускі артыст аперэты, спявак (барытон). Заслужаны артыст Украінскай ССР (1978), Заслужаны артыст Беларусі (2000).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Ташкенцкі тэатральна-мастацкі інстытут у 1968 годзе. Працаваў у розных тэатрах. 3 1979 года артыст Беларускага дзяржаўнага музычнага тэатра.
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1969 года.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Выканаўца разнапланавых характарных роляў пераважна камедыйнага плана. Ранцанцу ўласцівы дакладнасць, артыстызм, лёгкасць сцэнічных паводзін, эмацыянальнасць. Сярод партый на беларускай сцэне: Яшка-артылерыст («Вяселле ў Малінаўцы» Б. Аляксандрава), Фядот («Бабскі бунт» Я. Пцічкіна), Кутузаў («Дзяніс Давыдаў» А. Мдывані), Негаш, барон Зета («Вясёлая ўдава» Ф. Легара), Франк, сенатар Дэляква («Лятучая мыш», «Ноч у Венецыі» І. Штрауса), Альфрэд Дулітл («Мая цудоўная лэдзі» Ф. Лоу), Фама («Вольны вецер» І. Дунаеўскага), Мендэль Крык («Біндзюжнік і Кароль» А. Журбіна), граф Кутайсаў («Халопка» М. Стрэльнікава), граф Баргезе («Капялюш Напалеона» О. Штрауса), Зупан («Цыганскі барон» І. Штрауса), Іван Прысыпкін («Клоп» У. Дашкевіча), лорд Балінгброк («Шклянка вады» У. Кандрусевіча), Пелікан («Прынцэса цырка» І. Кальмана) і інш.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Удастоена ганаровых званняў «Заслужаны артыст Украінскай ССР» (1978) і «Заслужаны артыст Беларусі» (2000). Лаўрэат прэміі імя Л. Александроўскай (1994).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- А. Я. Ракава. Ранцанц Арнольд Аляксандравіч // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. — Т. 2. — 571 с. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0259-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Арнольд Аляксандравіч Ранцанц на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 3 лютага
- Нарадзіліся ў 1945 годзе
- Нарадзіліся ў Краснаярскім краі
- Памерлі 23 чэрвеня
- Памерлі ў 2015 годзе
- Выпускнікі Дзяржаўнага інстытута мастацтваў Узбекістана
- Постаці Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра
- Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў
- Заслужаныя артысты Украінскай ССР
- Заслужаныя артысты Беларусі
- Лаўрэаты прэміі імя Л. Александроўскай
- Асобы
- Артысты аперэты Беларусі
- Оперныя спевакі і спявачкі XX стагоддзя
- Оперныя спевакі і спявачкі Беларусі