Франц Легар

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Франц Легар
Bain News Service - Franz Lehár.jpg
Дата нараджэння

30 красавіка 1870(1870-04-30)[1][2][3]

Месца нараджэння

Горад Комарна, Komárno District[d], Нітранскі край, Славакія

Дата смерці

24 кастрычніка 1948(1948-10-24)[1][2][3] (78 гадоў)

Месца смерці

Bad Ischl[d], Gmunden District[d], Аўстрыя[1]

Краіна

Flag of Austria-Hungary (1869-1918).svg Аўстра-Венгрыя
Flag of Austria.svg Аўстрыя

Прафесіі

кампазітар і дырыжор[d]

Узнагароды
Commons-logo.svg Медыяфайлы па тэме на Вікісховішчы

Франц Легар (ням.: Franz Lehár, венг.: Lehár Ferenc; 30 красавіка 1870, Комарам, Венгрыя, цяпер Славакія — 24 кастрычніка 1948, Бад-Ішль, Аўстрыя) — венгерскі і аўстрыйскі кампазітар і дырыжор. Нараўне з Ёганам Штраўсам і Імрэ Кальманам — найбуйнейшы кампазітар венскай аперэты. Лібрэтыст Паўль Кнеплер пісаў: «Існуюць тры віды музычнай драмы: опера, аперэта і Легар».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1888 годзе Пражскую кансерваторыю (клас А. Беневіца). З 1888 скрыпач у тэатральных аркестрах Будапешта і Вены, ваенны капельмайстар. З 1902 года дырыжор венскага тэатра «Ан дэр Він». Адзін з заснавальнікаў т. зв. новай венскай аперэты.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Яго музыка адметная лірычнай інтанацыйнасцю, заснаванай на спалучэнні венгерскіх, румынскіх, аўстрыйскіх і славянскіх элементаў. Пашырыў рамкі класічнай аперэты, наблізіў яе да камічнай оперы і зінгшпілю. Аўтар больш за 30 аперэт. Найбольш вядомыя «Вясёлая ўдава» (1905), «Цыганскае каханне(руск.) бел.» (1910), «Фраскіта(руск.) бел.» (1922; усе пастаўлены Дзяржаўным тэатрам музычнай камедыі Беларусі адпаведна ў 1978, 1974, 1984), «Граф Люксембург(руск.) бел.» (1909). Сярод інш. твораў: опера «Зязюля» (паст. 1896); сімфанічныя паэма для голасу з аркестрам (1917); канцэрты для скрыпкі з аркестрам; санаты для скрыпкі і фартэпіяна; маршы, вальсы, песні; музыка да драматычных спектакляў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 1,2 Record #118571036 // Общий нормативный контроль — 2012—2016.
  2. 2,0 2,1 data.bnf.fr: open data platform — 2011.
  3. 3,0 3,1 Person Profile // Internet Movie Database — 1990.