Арсенцій Яфімавіч Казлоў
Арсенцій Яфімавіч Казлоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 лютага 1919 |
Месца нараджэння | вёска Газьба, Гарадоцкі раён, Віцебская вобласць |
Дата смерці | 12 жніўня 1971 (52 гады) |
Месца смерці | вёска Мяжа, Гарадоцкі раён, Віцебская вобласць |
Месца пахавання | |
Прыналежнасць |
![]() |
Гады службы | 1939—1945 |
Званне | старшы сяржант |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і прэміі |
Арсенцій Яфімавіч Казлоў (Арсен Яўхімавіч[1]) (23 лютага 1919[1], вёска Газьба, Гарадоцкі раён — 12 жніўня 1971, вёска Мяжа, Гарадоцкі раён) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся вёсцы Газьба Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў пачатковую школу. На службе ў Чырвонай Арміі з кастрычніка 1939 г. Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне з чэрвеня 1941 г. Пры фарсіраванні ракі Дунай у раёне населенага пункта Харта на тэрыторыі Венгрыі старшы сяржант А. Я. Казлоў камандаваў аддзяленнем 258-га інжынерна-сапёрнага батальёна 56-ай інжынерна-сапёрнай брыгады. Лодкі з дэсантам накіроўваліся да правага берага, пераадолелі ўжо большую палову ракі, калі фашысты прыкмецілі дэсантнікаў і адкрылі моцны кулямётны агонь. Пад яго абстрэл трапіла лодка А. Я. Казлова. Старшы сяржант не разгубіўся, саскочыў у ваду і пагнаў лодку да берага. У гэты момант ён быў паранены асколкам гранаты, аднак працягваў бой. Разам з іншымі кінуўся ў атаку, у ліку першых уварваўся ў траншэю ворага, аўтаматнай чаргой знішчыў двух нацыстаў. Ад страты крыві страціў прытомнасць і быў дастаўлены ў шпіталь.
За мужнасць, адвагу і знаходлівасць пры фарсіраванні Дуная гвардыі старшаму сяржанту А. Я. Казлову 24.03.1945 г. было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Перамогу сустрэў у Аўстрыі. Адтуль дэмабілізаваўся і вярнуўся ў родныя мясціны. Жыў у вёсцы Мяжа, працаваў у МТС, затым у саўгасе «Межанскі». Памёр А. Я. Казлоў 12 жніўня 1971 г. Пахаваны на вайсковых могілках у горадзе Гарадок.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Медаль «Залатая Зорка»,
- ордэн Леніна,
- ордэн Славы III ступені,
- медалі.
Памяць[правіць | правіць зыходнік]
- Абеліск у вёсцы Мяжа.
- У гонар А. Я. Казлова названыя вуліца ў Гарадку і саўгас у Гарадоцкім раёне.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Казлоў Арсен Яфімавіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя: у 12 т. / рэдкал. П. У. Броўка [і інш.]. — Мн., 1969. — Т. 3. — С. 231.
- Казлоў Арсен Яўхімавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7), ISBN 985-11-0035-8.
- Памяць: Гарадоцкі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. С. І. Садоўская: Рэд. кал. Н. А. Бурунова і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Беларусь, 2004. — С. 410. — 894 с. — 2 500 экз. — ISBN 985-01-0546-1.
- Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т. 5. Биографический справочник / Ред. колл.: П. У. Бровка и др.. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1981. — Т. 5. — 740 с. — 50 000 экз.(руск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Арсенцій Яфімавіч Казлоў на сайце «Героі краіны»