Мяжа (Гарадоцкі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аграгарадок
Мяжа
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Аграгарадок з
Колькасць двароў
97
Насельніцтва
244 чалавекі (2000)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2139[1]
Паштовы індэкс
211565[1]
Аўтамабільны код
2
Мяжа на карце Беларусі ±
Мяжа (Гарадоцкі раён) (Беларусь)
Мяжа (Гарадоцкі раён)
Мяжа (Гарадоцкі раён) (Віцебская вобласць)
Мяжа (Гарадоцкі раён)

Мяжа́ — аграгарадок (да 2009 г. вёска) у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці на аўтадарозе Н2500, якая злучае вёску з горадам Гарадок, за 42 км на паўночны ўсход ад Гарадка і за 39 км ад чыгуначнай станцыі Гарадок, за 75 км ад Віцебска. Цэнтр сельсавета.

Мяжа размешчана на беразе ракі Ловаць, каля азёр Мяжа і Сосна.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню згадваецца ў пісьмовых крыніцах з XVI стагоддзя як дзяржаўная ўласнасць у Віцебскім павеце Віцебскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага[2]. У канцы XVII ст. сяло Межы ў Суражскім павеце Полацкай губерні, з 1814 г. маёнтак ва ўласнасці памешчыкаў Глінскіх. У 1850 г. у маёнтку дзейнічалі ветравы млын, млын з коннай цягай і вінзавод[2]. У канцы XIX — пачатку XX ст. маёнтак у Зайкаўскай воласці Гарадоцкага павета Віцебскай губерні. У 1885 годзе ў маёнтку дзейнічалі царква і вінзавод.
З 17 ліпеня 1924 да 8 ліпеня 1931 г. вёска з'яўлялася цэнтрам Мяжанскага раёна. З 20.8.1924 г. Мяжа цэнтр сельсавета ў Мяжанскім раёне (з 8.7.1931 і з 25.12.1962 г. ў Гарадоцкім раёне, з 12.2.1935 г. у Мехаўскім раёне, з 18.3.1938 ў Езярышчанскім раёне[2]). У 1926 годзе ў вёсках Мяжа-1 і Мяжа-2 дзейнічалі 2 сталярныя і 2 шавецкія саматужныя майстэрні, бакалейная лаўка, кузня, сельскагаспадарчая арцель «Мяжа», хата-чытальня, з 1927 г. нафтавы млын. З 1932 года ў Мяжы дзейнічалі ільнозавод і шавецкая майстэрня «Гігант».
Падчас Вялікай Айчыннай вайны вёска знаходзілася на акупіраванай тэрыторыі з ліпеня 1941. Вызвалена ў снежні 1943 г.
Вёска з'яўлялася цэнтрам саўгаса імя А. Я. Казлова. У 1980 годзе ў Мяжы дзейнічаў народны ансамбль песні і танца «Маладосць».

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 3 жыхары (1905)[2]
  • 107 жыхароў, 24 двары (1920)[2]
  • 376 жыхароў (1959)[2]
  • 587 жыхароў (1970)[2]
  • 244 жыхары, 97 двароў (2000)

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лясніцтва[3]
  • Сярэдняя школа
  • Дом культуры і бібліятэка
  • Бальніца і аптэка
  • Аддзяленне сувязі
  • Аддзяленне ААТ «ААБ Беларусбанк»

Памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 РУП «Белпошта»
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 2,6 Памяць: Гарадоцкі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. С. І. Садоўская: Рэд. кал. Н. А. Бурунова і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Беларусь, 2004. — С. 846—847. — 894 с. — 2 500 экз. — ISBN 985-01-0546-1.
  3. Сайт ААТ «Віцебскдрэў»(руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 69—70. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).
  • Памяць: Гарадоцкі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. С. І. Садоўская: Рэд. кал. Н. А. Бурунова і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Беларусь, 2004. — С. 846—847. — 894 с. — 2 500 экз. — ISBN 985-01-0546-1.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]