Арсіноя II

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Арсіноя II
Нараджэнне 316 да н.э.
Смерць 270 да н.э.
Род Пталамеі
Бацька Пталамей I Сатэр
Маці Бераніка I
Муж Лісімах[d], Пталамей II Кераўн і Пталамей II Філадэльф
Дзеці Ptolemy Epigonos[d], Лісімах[d] і Philip[d]
Дзейнасць манарх
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Арсіноя II Філадэльфія — дачка Пталамея I Сатэра і Берэнікі I.

Тройчы была замужам. Першы муж — дыядох Лісімах, якому яна нарадзіла траіх сыноў — Пталамея, Лісімаха і Філіпа. Канец шлюбу паклала смерць Лісімаха ў бітве пры Карапедыуме ў 281 годзе да н.э. Пасля чаго яна трымала пад сваім камандаваннем гарнізон Касандрыі да зімы ў 281-280 гадах да н.э.

Другім шлюбам у 280 годзе да н.э. ажанілася са сваім адзінакроўным братам Пталамеям Кераўнаў, царом Македоніі (сынам Пталамея I і Эўрыдзікі I). Шлюб скончыўся тым, што Пталамей Кераўн забіў дваіх яе малалетніх дзяцей ад Лісімаха, пасля чаго яна бегла на Самафракію. Ад гэтага шлюбу ў яе не было дзяцей.

Трэцім шлюбам ажанілася са сваім родным братам Пталамеям II Філадэльфам, паміж 280 і 272 (верагодна, 273) гадамі да н.э. Яна не мела дзяцей ад Філадэльфа, але пасля яе смерці (верагодна, у канцы 260 года да н.э.) Пталамей II абвясціў яе законнай маці сваіх дзяцей ад Арсіноі I.

Арсіноя II была аб'яднана з Пталамеем II у 273-271 гадах да н.э. у культ богаў Філадэльфаў. Пталамей II Філадэльф пераназваў Кракадылопаль у Арсіною ў яе гонар.

Крыніцы: Паўсаній, Плутарх «Дэметрый».

Даследаванні[правіць | правіць зыходнік]

  • S.M. Burstein, Arsinoe II Philadelphos: A Revisionist View. — In: Philip II, Alexander the Great and the Macedonian Heritage, eds. W.L. Adams, E.N. Borza, Washington, 1982, 197—212.
  • Ладынин И. А., Попова Е. А., Египетская подвеска, найденная на городище Чайка (Северо-Западный Крым), и посмертное обожествление Арсинои II Филадельфы // Вестник древней истории, 2010, № 2, 71-85.