Пталамей II Філадэльф

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Пталамей II)
Пталамей II Філадэльф
Πτολεμαῖος Φιλάδελφος
Камея Ганзага (парны партрэт Пталамея II і Арсіноі II) Эрмітаж, Санкт-Пецярбург
Камея Ганзага
(парны партрэт Пталамея II і Арсіноі II)
Эрмітаж, Санкт-Пецярбург
2-гі цар Эліністычнага Егіпта
283 — 246 да н.э.
Папярэднік Пталамей I
Пераемнік Пталамей III

Нараджэнне 308 да н.э.
Смерць 246 да н.э.
Род Пталамеі
Бацька Пталамей I Сатэр
Маці Бераніка I
Жонка Арсіноя I і Арсіноя II
Дзеці Пталамей III Эвергет[1], Берэніка[d], Lysimachus of Egypt[d] і Ptolemaios Andromachou[d]
Дзейнасць суверэн
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Пталамей II Філадэльф і Арсіноя I

Пталамей II Філадэльф (Πτολεμαῖος Φιλάδελφος, Ptolemaĩos Philádelphos) (308246 да н.э.): цар егіпецкі (285246 да н.э.), сын Пталамея I і Беранікі I.

Спачатку (285—283 да н.э.) кіраваў дзяржавай сумесна з бацькам Пталамеем Сатэрам, а потым да 246 да н.э. самастойна. Для свайго часу меў бліскучую адукацыю. У знешняй палітыцы імкнуўся пазбягаць барацьбы і дзейнічаў шляхам перамоў і шлюбаў. Так шлюбам сына Пталамея Евергета з дачкою свайго брата Мага яму ўдалося набыць уладу над Кірэнай, якой кіраваў Маг, стварыць магутны флот, а потым далучыць да Егіпта шэраг тэрыторый у Малой Азіі ў басейне Эгейскага мора. Пасля другой сірыйскай вайны (266—263 да н.э.) ён утрымліваў пад сваёй уладай ужо Фінікію, Лікію, Карыю і шмат прыбярэжных гарадоў, умешваўся ў дзяржаўныя справы Грэцыі. Пры ім сталічны г. Александрыя стаў буйнейшым гандлёвым, рамесніцкім і культурным цэнтрам эліністычнага Міжземнамор'я. Царскі двор Пталамея II Філадэльфа быў месцам прытулку для многіх вядомых тагачасных грэчаскіх вучоных і паэтаў, сярод якіх былі Калімах, Феакрыт, Манефон, Эратасфен, Заіл і інш. Сам цар з'яўляўся вялікім бібліяфілам. Менавіта ў часы яго панавання ўзнялася слава Александрыйскай бібліятэкі, кніжныя фонды якой настолькі разрасліся, што Пталамей Філадэльф быў вымушаны пабудаваць для яе новы будынак. Ён узводзіў багатыя і пышныя палацы, будаваў гарады, рэстаўрыраваў і аздабляў храмавыя пабудовы. Толькі забойства яго дачкі Веранікі, выдадзенай замуж за Антыёха II, прымусіла яго развязаць трэцюю сірыйскую вайну (247—239 да н.э.), якую паспяхова завяршыў Пталамей III Евергет, яго сын.

Першай жонкай Пталамея II была Арсіноя I (289288 да н.э.). Другі шлюб ён узяў з уласнай сястрой, Арсінояй II. Гэты шлюб услаўляўся як шлюб Зеўса і Геры, за выключную любоў да сваёй жонкі-сястры ён і атрымаў сваю мянушку, але грэкі ўспрынялі гэты шлюб як парушэнне нормаў традыцыйнай маралі.

Вядомая верагодная выява — бронзавы бюст з вілы Пізонаў у Геркулануме, копія з адной са шматлікіх статуй Пталамея і яго сястры[2].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Union List of Artist Names — 2014. Праверана 22 мая 2021.
  2. Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 136—137. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.
  • McKechnie, Paul and Philippe Guillaume (edd.). Ptolemy II Philadelphus and his world. Leiden; Boston: Brill, 2008. xv, 488 p. (Mnemosyne supplements 300).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]