Арта Дадэ
Арта Дадэ | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Паскаль Мілё | ||||||
Пераемнік | Ілір Мета | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
15 сакавіка 1953 (69 гадоў)
|
||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык, выкладчыца ўніверсітэта, перакладчыца | ||||||
Месца працы | |||||||
![]() |
А́рта Да́дэ (алб.: Arta Dade; 15 сакавіка 1953, Тырана) — албанскі педагог і палітык. Член Сацыялістычнай партыі Албаніі[1]. Міністр культуры (1997—1998), міністр замежных спраў (2001—2002).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзілася ў Тыране 15 сакавіка 1953 года. Пасля заканчэння школы з 1972 па 1975 год вучылася ў Тыранскім універсітэце на аддзяленні англійскай мовы факультэта замежных моў. Пасля заканчэння ўніверсітэта працавала настаўнікам у сярэдняй школе з паглыбленым вывучэннем замежных моў Asim Vokshi у Тыране. У 1985 годзе яна была пераведзена ў Тыранскі ўніверсітэт, дзе выкладала на аддзяленні англійскай мовы факультэта замежных моў да 1997 года[2]. У 1992 яна завяршыла навучанне ў аспірантуры ў Вялікабрытаніі.
У 1991 годзе далучылася да Сацыялістычнай партыі Албаніі, а праз год была выбрана ў савет партыі. Адыгрывала важную ролю ў гэтай партыі падчас падзей 1997 года[3]. У 1998 годзе стала сакратаром Сацыялістычнай партыі па міжнародных адносінах (некалькі разоў пераабіралася на гэту пасаду).
У 1997 упершыню атрымала мандат члена Народнага сходу, дзе прадстаўляла вобласць Фіеры. У 2001 і 2005 гадах пераабіралася ў Народны сход, такім чынам яна заставалася ў парламенце да 2009 года.
У 1997-1998 гадах працавала міністрам культуры, моладзі і спорту, а ў 2001-2002 — міністрам замежных спраў і намеснікам прэм'ер-міністра. Яна таксама з'яўлялася віцэ-старшынёй албанскай дэлегацыі ў Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы.
З 2013 года — старшыня албанскага камітэта па знешняй палітыцы[4][5]. З 2016 года — старшыня групы па Малдове Парламенцкай Асамблеі АБСЕ[6].
Аўтар шэрагу артыкулаў на палітычныя і сацыяльна-эканамічныя тэмы[2].
Разведзена, мае двух дзяцей.
Зноскі
- ↑ PACE Member File (недаступная спасылка). Assembly.coe.int. Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2019. Праверана 18 лістапада 2016.
- ↑ 2,0 2,1 Arta Dade Архівавана 6 красавіка 2017. // Partisë Socialiste të Shqipërisë
- ↑ Historical Dictionary of Albania
- ↑ Albanian Parlament - Chairwoman of Foreign Policy Committee, Mrs. Arta Dade receives the Minister for Dialogue of the Republic of Kosovo, Mrs. Edita Tahiri and the delegation accompanying her . Parlament.al (14 лістапада 2016). Праверана 18 лістапада 2016.
- ↑ https://www.parlament.al/atribut/komisionet/komisione-te-perhershme/komisioni-per-politiken-e-jashtme/ Архівавана 18 красавіка 2016.
- ↑ Эмиссар ОБСЕ — в парламенте Архівавана 8 мая 2017.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Alan Day: A political and economic dictionary of Eastern Europe. Routledge: 2002, s. 163. ISBN 9781857430639.
- Robert Elsie: Historical Dictionary of Albania. Scarecrow Press: 2010, s. 96-97. ISBN 9780810861886.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Арта Дадэ
- Профіль на сайце СПА Архівавана 6 красавіка 2017.