Артур Баур

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Артур Баур
ням.: Arthur Baur
Дата нараджэння 19 лютага 1915(1915-02-19)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 верасня 2010(2010-09-17)[1] (95 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Emil Baur[d]
Жонка Heidi Baur-Sallenbach[d][2]
Род дзейнасці эсперантыст, мовазнавец, журналіст
Навуковая сфера лінгвістыка
Альма-матар
Вядомы як спецыяліст па швейцарскім  (руск.) і алеманскім  (руск.) дыялектах нямецкай мовы, рэтараманскіх мовах  (руск.) і эсперанта
Член у
Узнагароды ганаровы член Сусветнай эсперанта-асацыяцыи
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Артур Баур (ням.: Arthur Baur; 19 лютага 1915 г., Цюрых — 17 верасня 2010, Менедорф  (руск.)) — швейцарскі журналіст, лінгвіст, даследчык швейцарскага  (руск.) і алеманскага  (руск.) дыялектаў нямецкай мовы, рэтараманскай мовы  (руск.) і эсперанта.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Агульныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 19 лютага 1915 года ў Цюрыху, сын прафесара хіміі. Вучыўся ў універсітэтах Цюрыха, Упсалы і Стакгольма, вывучаў англійскую, рэтараманскую і исландскую філалогіі. Працаваў журналістам, з 1967 па 1980 гады быў шэф-рэдактарам штодзённай газеты Der Landbote (Вінтэртур). У 1943 годзе ажаніўся з Хайдзі Баур-Заленбах, у шлюбе нарадзіліся двое дзяцей. Быў адным з вядучых спецыялістаў Швейцарыі па эсперанта, швейцарскаму і алеманскаму дыялектам нямецкай мовы і рэтараманскай мове.

Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • У 1939 годзе ён разам са сваёй жонкай Хайдзі Заленбах стварыў падручнік швейцарскага нямецкага  (руск.) «Praktische Sprachlehre des Schweizerdeutschen» (з ням. — «Практычны курс швейцарскага нямецкага»), які да 2008 года вытрымаў 13 выданняў. У сваёй працы «Што менавіта з’яўляецца швейцарскім нямецкім?» (ням.: Was ist eigentlich Schweizerdeutsch?) ад 1983 года Баур высунуў тэорыю, што швейцарская нямецкая не з’яўляецца дыялектам, а самастойнай мовай.
  • Баур быў адным з нямногіх лінгвістаў, чые навуковыя працы былі прысвечаны рэтараманскай мове  (руск.). У 1984 годзе ён пераклаў сваю навуковую працу «рэтараманская мова» (ням.: Das Rätoromanische) на мову эсперанта. У 1996 годзе ён апублікаваў на нямецкай працу «„Аллегры  (ням.) недастаткова» (ням.: Allegra genügt nicht), у 1997 — «Слава Грыске: паказальнік раманшскай мовы» (ням.: Viva la Grischa: Ein Wegweiser für das Bündnerromanische).
  • У 1930 годзе Баур пачаў вывучаць у гімназіі эсперанта. Ён быў членам Грамадства эсперанта Цюрыха, Швейцарскага таварыства эсперантыстаў  (ням.) і Сусветнай эсперанта-асацыяцыі. З 1980 па 1986 гады ён быў рэдактарам часопіса «Svisa Esperanto Revuo». Удзельнічаў у 31-м і 32-м Сусветных кангрэсах эсперанта, якія прайшлі ў Берне, адказваючы за інфармацыйнае асвятленне і друк, а таксама ўваходзіў у мясцовы арганізацыйны камітэт 64-га Сусветнага кангрэса эсперантыстаў у Люцэрне. Апублікаваў мноства кніг на эсперанта, у тым ліку «La Fenomeno Svislando». З 1946 года працаваў на радыёстанцыі Schweizer Radio International, вёў штотыднёвыя перадачы на эсперанта да 1947 года, затым да 1991 года працаваў на асобнай праграме вяшчання радыёстанцыі на эсперанта.

Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Allegra genügt nicht! Rätoromanisch als Herausforderung für die Schweiz (1996)
  • De la utopio al la realeco; Von der Utopie zur Wirklichkeit
  • Deine zweite Sprache (1960)
  • Esperanto-Kurs (1958)
  • La fenomeno Svislando (originale verkita en Esperanto, 1979)
  • Die Geschichte der Esperanto-Sendungen aus der Schweiz
  • La kreo de nova retoromancxa skriblingvo
  • La literaturo de romanĉa Svislando
  • La literaturo en alemana Svislando
  • Panoramo de Esperanto (1983)
  • Das Problem der internationalen Sprache (1953)
  • La retoromanĉa: historio kaj nuntempo de la kvara nacia lingvo de Svislando (1995)
  • La retoromanĉa: sorto de la plej malgranda nacia lingvo de Svislando (1984)
  • Schweizerdeutsch, woher und wohin? (1990)
  • Schwyzertüütsch. «Grüezi mitenand.» Praktische Sprachlehre des Schweizerdeutschen (1939/1969/2008)
  • Von der Utopie zur Wirklichkeit: Die Geschichte der Plansprachen (1976)
  • Was ist eigentlich Schweizerdeutsch? (1983)
  • Wo steht das Rätoromanische heute? Ein sprachpolitischer Lagebericht (1955)

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 кастрычніка 2015.
  2. https://hls-dhs-dss.ch/fr/articles/044555/2012-02-16/

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]