Артур Фоўлкс
Артур Аляксандр Фоўлкс | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Arthur Alexander Foulkes | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Манарх | Елізавета II | ||||||
Папярэднік | Артур Дыян Ханна | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
11 мая 1928 (95 гадоў) |
||||||
Веравызнанне | Каталіцтва | ||||||
Партыя | |||||||
Прафесія | журналіст | ||||||
Дзейнасць | дыпламат, журналіст, палітык | ||||||
Узнагароды |
Сэр Артур Александэр Фоўлкс (англ.: Sir Arthur Alexander Foulkes, нар. 11 мая 1928, Мэцью-таўн - ) — генерал-губернатар Багамскіх Астравоў з 14 красавіка 2010.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1962—1967 Артур Фоўлкс, журналіст па прафесіі, быў галоўным рэдактарам газеты «Bahamian Times», а ў 1967 годзе ўпершыню быў абраны ў Палату асамблей ад Прагрэсіўнай ліберальнай партыі прэм'ер-міністра краіны Ліндэна Піндлінга і стаў у яго ўрадзе міністрам камунікацый і турызму. У 1971 годзе Фоўлкс стаў адным з заснавальнікаў кансерватыўнага Свабоднага нацыянальнага руху і прадстаўляў яго ў ніжняй палаце да 1992 года з перапынкам у 1972—1982, калі быў прызначаны на працягу двух тэрмінаў членам Сената.
У 1992 годзе Фоўлкс быў прызначаны высокім камісарам краіны ў Вялікабрытаніі і па сумяшчальніцтве паслом у Францыі, Германіі, Італіі, Бельгіі, а таксама прадстаўніком краіны пры Еўрапейскім саюзе і Садружнасці нацый. У 1999 Фоўлкс вярнуўся на Багамы і стаў фармальным паслом у Кітаі і на Кубе, аднак застаўся на радзіме. З 2007 года Фоўлкс узначальваў Інфармацыйныя службы Багамскіх астравоў.
Пасля адстаўкі генерал-губернатара краіны Артура Дыяна Ханны Фоўлкс у 2010 годзе стаў яго пераемнікам.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Біяграфія Архівавана 17 ліпеня 2011.
- Больш падрабязная біяграфія Архівавана 16 красавіка 2010.