Арфаграфічны слоўнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Арфаграфічны слоўнік — алфавітны даведнік, які падае правільнае напісанне рэестравых слоў і іх формаў у адпаведнасці з існуючымі правапіснымі нормамі. Яго лічаць «слоўнікам слоўнікаў», бо ўсе іншыя даведнікі арыентуюцца на яго і толькі ў ім поруч з рэестравай лексікай падаецца ў сістэматызаваным выглядзе афіцыйна ўзаконены звод арфаграфічных правілаў.

Арфаграфічныя слоўнікі любой мовы падзяляюць на агульныя і аспектныя слоўнікі. Сярод аспектных вылучаюць: спецыялізаваныя, школьныя, вузкааспектныя, якія засяроджваюць увагу на правільным напісанні слоў пэўных разрадаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]