Археологическая карта Белоруссии
Археалагічная карта Беларусі | |
---|---|
Археологическая карта Белоруссии | |
Жанр | Навуковае выданне |
Аўтар |
У. Ф. Ісаенка (1 і 3 вып.) Г. В. Штыхаў (2 вып.) |
Мова арыгінала | руская |
Дата напісання | 1968 — 1976 |
Дата першай публікацыі | 1968 — 1976 |
Выдавецтва | «Полымя» |
Колькасць старонак |
125, [1] с. (Вып. 1) 274, [2] c. (Вып. 2) 149, [2] с. (Вып. 3) |
Археологическая карта Белоруссии (бел.: Археалагічная карта Беларусі) — выданне Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. Змяшчае пералікі выяўленых археалагічных помнікаў пэўных эпох, адпаведна адміністрацыйна-тэрытарыяльнаму падзелу БССР. У Мінску выйшлі 3 выпускі (1968 — 1976 гг.) на рускай мове. У кожным выпуску змешчана характарыстыка адпаведнай эпохі на тэрыторыі Беларусі, прыводзяцца спісы і карты помнікаў, даецца бібліяграфія. Выданне ілюстравана фотаздымкамі і замалёўкамі археалагічных знаходак, планамі некаторых помнікаў.
Выпуск 1
[правіць | правіць зыходнік]У 1-м выпуску «Памятники каменного века» (1968 г., складальнік У. Ф. Ісаенка), пералічаны 601 помнік палеаліту, мезаліту і неаліту, якія выяўлены на тэрыторыі Беларусі і суседніх раёнаў Расіі і Украіны.
Выпуск 2
[правіць | правіць зыходнік]У 2-м «Памятники железного века и эпохи феодализма» (1971 г., складальнік Г. В. Штыхаў) названы гарадзішчы, селішчы, курганы, камяні з надпісамі, манетныя і манетна-рэчавыя скарбы. Пералік помнікаў даецца ў алфавітным парадку па абласцях, а ўнутры абласцей - па раёнах. У канцы кнігі прыводзяцца «Алфавитный указатель к карте археологических памятников», у якім па кожнай вобласці асобна пералічваюцца помнікі, якія згадваюцца ў тэксце, а таксама бібліяграфія, пабудаваная па такім жа прынцыпе. Да кнігі прыкладзены карты кожнай вобласці, на якіх помнікі маюць тую ж нумарацыю, што і ў тэксце. У даведачным апараце кнігі змешчаны таксама алфавітны спіс раёнаў з указаннем старонак, на якіх дадзены звесткі пра помнікі.
Усяго ўлічана каля 2 тыс. курганных груп, у якіх па прыблізных падліках звыш 46 тыс. курганоў, 1 тыс. гарадзішчаў, каля 500 паселішчаў.
Выпуск 3
[правіць | правіць зыходнік]У 3-і выпуск "Памятники бронзового века" (1976 г., складальнік У. Ф. Ісаенка) уключана 2400 помнікаў гэтага перыяду. Дадзена апісанне асобных археалагічных культур, сацыяльна-эканамічнага развіцця плямён.
Публікацыі
[правіць | правіць зыходнік]- Археологическая карта Белоруссии / Белорусское добровольное общество охраны памятников истории и культуры, Сектор археологии Ин-та истории АН БССР. Вып. 1: Памятники каменного века / В. Ф. Исаенко; под ред. В. Д. Будько и Ф. В. Борисевича. — Мн.: Полымя, 1968. — 125, [1] с.
- Археологическая карта Белоруссии / Белорусское добровольное общество охраны памятников истории и культуры, Сектор археологии Ин-та истории АН БССР. Вып. 2: Памятники железного века и эпохи феодализма / Г. В. Штыхов; под редакцией Ф. В. Борисевича. — Мн.: Полымя, 1971. — 274, [2] c.
- Археологическая карта Белоруссии / Белорусское добровольное общество охраны памятников истории и культуры, Сектор археологии Ин-та истории АН БССР. Вып. 3: Памятники бронзового века / В. Ф. Исаенко; под ред. Ф. В. Борисевича. — Мн.: Полымя, 1976. — 149, [2] с.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- «Археалагічная карта Беларусі» // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: В. В. Гетаў і інш. — Мн.: «Беларуская Энцыклапедыя» імя П. Броўкі, 1993. — 702 с. — С. 46. — ISBN 5-85700-077-7.
- Ісаенка, У. Ф., Штыхаў, Г. В. «Археалагічная карта Беларусі» / У. Ф. Ісаенка, Г. В. Штыхаў // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 1: А ― К. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — 492, [1] c. — С. 44 — 45. — ISBN 978-985-11-0353-5.