Арцём Аляксандравіч Бруй

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Арцём Бруй
Поўнае імя Арцём Аляксандравіч Бруй
Нарадзіўся 9 чэрвеня 2003(2003-06-09)[1] (20 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 187 см
Вага 84 кг[1]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Макслайн
Нумар 19
Клубная кар’ера[* 1]
2019—2022 Беларусь Мінск 2 (0)
2022   Беларусь Орша 6 (0)
2022 Беларусь Макслайн (Рагачоў) 14 (1)
2023 Беларусь Мінск 0 (0)
2023   Беларусь Нафтан (Наваполацк) 20 (0)
2024— Беларусь Макслайн (Віцебск)
Нацыянальная зборная[* 2]
2019 Беларусь Беларусь (да 17) 3 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 22 лютага 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 20 лютага 2022

Арцём Бруй (нар. 9 чэрвеня 2003, Дзяржынск) — беларускі футбаліст, абаронца віцебскага «Макслайна».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец клуба «Мінск», выступаў за юнацкія каманды клуба, з 2019 года пачаў гуляць за дубль. Летам 2021 года пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды. 15 жніўня 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у матчы з барысаўскім БАТЭ (0:1).

Восенню 2021 года за наўмысны штуршок іграка саперніка, з-за якога той атрымаў цяжкую траўму, быў дыскваліфікаваны на 21 матч з улікам першынства дублёраў[3].

У пачатку 2022 года на правах арэнды далучыўся да «Оршы»[4], а ў чэрвені перайшоў у рагачоўскі «Макслайн», дзе замацаваўся ў стартавым складзе і дапамог клубу выйсці ў Вышэйшую лігу, куды ён, аднак, не быў дапушчаны.

Са студзеня 2023 года трэніраваўся з наваполацкім «Нафтанам» і ў лютым афіцыйна стаў іграком клуба[5]. У пачатку 2024 года зноў далучыўся да «Макслайна» і ў лютым падпісаў кантракт[6].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У кастрычніку 2019 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2019 дубль Мінск Беларусь 12 2
2020 дубль Мінск Беларусь 8 0
2021 Д1 Мінск Беларусь 2 0
2022 (1) Д2 Орша Беларусь 6 0
2022 (2) Д2 Макслайн Беларусь 14 1
2023 Д1 Нафтан Беларусь 20 0

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б https://www.pressball.by/footballstat/artyom_brui/
  2. https://www.transfermarkt.com/artem-bruy/profil/spieler/720931
  3. 6 матчей дисквалификации Вакуличу? У нас бывали истории и похлеще (руск.). football.by (2 лістапада 2021). Праверана 22 лютага 2024.
  4. Исход "Барановичей", тайна "Орши", подкрепление "Осиповичей". Аутсайдеры первой лиги (+ таблица трансферов) (руск.). football.by (5 красавіка 2022). Праверана 22 лютага 2024.
  5. Футбол. Довгялло, Луцевич, Лавал и еще 12 игроков подписали контракты с "Нафтаном" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (3 лютага 2023). Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2023. Праверана 3 лютага 2023.
  6. Бруй вернулся в "Макслайн" (руск.). football.by (21 лютага 2024). Праверана 22 лютага 2024.