Перайсці да зместу

Арцём Аляксандравіч Галяк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Арцём Галяк
Поўнае імя Арцём Аляксандравіч Галяк
Нарадзіўся 29 жніўня 1995(1995-08-29)[1] (30 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 179 см
Вага 70 кг[2]
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Лясгас
Пасада галоўны трэнер
Маладзёжныя клубы
0000—2010 Беларусь ДЮСШ-1 (Калінкавічы)
2011—2012 Беларусь ПМЦ (Паставы)
Клубная кар’ера[* 1]
2012—2017 Беларусь Славія (Мазыр) 0 (0)
2014   Беларусь Вертыкаль (Калінкавічы) 3 (0)
2015   Беларусь Гомельчыгунтранс 10 (0)
2017 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 6 (0)
2018 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 28 (4)
2019—2020 Беларусь Хімік (Светлагорск) 34 (1)
2021 Беларусь Вертыкаль (Калінкавічы) 1 (0)
Трэнерская кар’ера
2021—2023 Беларусь Вертыкаль (Калінкавічы)
2023— Беларусь Лясгас (Гомель)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 30 мая 2021.

Арцём Галяк (нар. 29 жніўня 1995, Калінкавічы) — беларускі футбаліст, нападнік. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам гомельскага «Лясгаса».

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец калінкавіцкага футбола, у 2011—2012 гадах навучаўся таксама ў пастаўскай акадэміі ПМЦ. З 2012 года пачаў выступаць за дубль мазырскай «Славіі». Пасля вылету «Славіі» ў Першую лігу ў сезоне 2014 трэніраваўся з асноўнай камандзе, 26 ліпеня 2014 года дэбютаваў у яе складзе ў матчы Кубка Беларусі супраць «Гомельчыгунтранса» (1:2). Другую палову сезона 2014 правёў у арэндзе ў Другой лізе ў калінкавіцкай «Вертыкалі».

У першай палове 2015 года зноў выступаў за дубль мазыран, а ў жніўні 2015 года быў аддадзены ў арэнду ў клуб Першай лігі «Гомельчыгунтранс»[3]. У сезоне 2016 з 9 галамі стаў найлепшым бамбардзірам дубля «Славіі». У сакавіку 2017 года падоўжыў кантракт з мазыранамі[4] і стаў прыцягвацца да асноўнай каманды, але так і не згуляў за яе і ў ліпені таго ж года пакінуў Мазыр. У верасні 2017 года далучыўся да наваполацкага «Нафтана», у складзе якога 17 верасня дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча з «Нёманам» (3:2).

Па выніках сезона 2017 «Нафтан» страціў месца ў Вышэйшай лізе, і ў пачатку 2018 года Галяк праходзіў прагляд у «Славіі», аднак не падышоў і пачаў сезон у складзе мікашэвіцкага «Граніта»[5].

У студзені 2019 года быў на праглядзе ў гомельскім «Лакаматыве», аднак сезон пачаў у складзе светлагорскага «Хіміка». Гуляў за гэты клуб да лета 2020 года.

У пачатку 2021 года далучыўся да калінкавіцкай «Вертыкалі» ў Другой лізе, дзе стаў галоўным трэнерам. У 2023 годзе перайшоў на пасаду галоўнага трэнера ў гомельскі «Лясгас».

Статыстыка выступленняў

[правіць | правіць зыходнік]
Сезон Дывізіён Клуб Матчы Галы
2012дубльСлавія100
2013дубльСлавія261
2014 (1)Д2Славія00
2014 (2)Д3Вертыкаль30
2015 (1)дубльСлавія143
2015 (2)Д2Гомельчыгунтранс100
2016дубльСлавія139
2017 (1)дубльСлавія92
2017 (2)Д1Нафтан60
2018Д2Граніт284
2019Д2Хімік241
2020 (1)Д2Хімік100
2021Д3Вертыкаль10
  1. Artem Galyak // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://www.pressball.by/footballstat/artem_galyak/
  3. «Гомельжелдортранс» арендовал у «Славии» Галяка (руск.)(недаступная спасылка). by.tribuna.com. Архівавана з першакрыніцы 2 мая 2022.
  4. Сенегальский защитник Ндой перешел в «Славию», Шут, Галяк и Шевченко продлили контракты с клубом (руск.). by.tribuna.com.
  5. 1-я лига. Анонс сезона. «Локо» в Хойниках. Новополоцк и Мозырь: надолго? (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (5 красавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2019.