Арцём Анатолевіч Сокал
Поўнае імя | Арцём Анатолевіч Сокал | ||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
30 сакавіка 1994[1] (26 гадоў) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||
Рост | 184 см | ||||||||||||||||||
Вага | 83 кг[2] | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||
Нумар | 6 | ||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Арцём Сокал (нар. 30 сакавіка 1994, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Энергетык-БДУ».
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец мінскай «Змены», пазней далучыўся да мінскага «Дынама», з 2011 года пачаў выступаць за дубль, дзе хутка замацаваўся ў складзе. Сезон 2015 правёў у арэндзе ў Першай лізе ў клубе «Бяроза-2010». Па заканчэнні сезона «Бяроза-2010» спыніла існаванне, і ў красавіку 2016 года Сокал, пакінуўшы «Дынама», стаў іграком магілёўскага «Дняпра», дзе спачатку гуляў у стартавым складзе, але пазней стаў выхадзіць на замену.
У ліпені 2016 года перайшоў у мінскае «Тарпеда»[3], дзе замацаваўся ў стартавым складзе на пазіцыі левага абаронцы. У сезоне 2017 быў капітанам сталічнай каманды. Сезон 2018 у Вышэйшай лізе таксама пачынаў у стартавым складзе, з верасня перастаў з’яўляцца на полі з-за траўмы. У студзені 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Тарпеда»[4].
У сакавіку 2019 года стаў іграком «Гомеля»[5]. У складзе гомельскай каманды ў асноўным выхадзіў на замену, толькі ў чэрвені і ліпені з’яўляўся ў стартавым складзе, выступаў таксама за дубль. У студзені 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гомель»[6].
У лютым 2020 года папоўніў склад «Энергетыка-БДУ»[7].
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
У 2011 годзе гуляў за юніёрскую зборную Беларусі да 19 гадоў. У 2012 годзе прыцягваўся да малодшай моладзевай зборнай (да 20 гадоў), а ў 2014 годзе гуляў за моладзевую зборную на Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу.
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2011 | дубль | Дынама | ![]() |
18 | 0 |
2012 | дубль | Дынама | ![]() |
29 | 1 |
2013 | дубль | Дынама | ![]() |
27 | 0 |
2014 | дубль | Дынама | ![]() |
32 | 0 |
2015 | Д2 | Бяроза-2010 | ![]() |
25 | 0 |
2016 (1) | Д2 | Дняпро | ![]() |
10 | 0 |
2016 (2) | Д2 | Тарпеда | ![]() |
14 | 2 |
2017 | Д2 | Тарпеда | ![]() |
29 | 3 |
2018 | Д1 | Тарпеда | ![]() |
18 | 0 |
2019 | Д1 | Гомель | ![]() |
11 | 0 |
Зноскі
- ↑ Artem Sokol // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Профіль на сайце pressball.by Праверана 15 чэрвеня 2019.
- ↑ Футбол. Артем Сокол сменил "Днепр" на минское "Торпедо", Купневский, Высоцкий и Кривицкий покинули столичный клуб
- ↑ Сокол покинул минское "торпедо"
- ↑ Сокол пополнил ряды "Гомеля"
- ↑ 14 футболистов покинули "Гомель"
- ↑ Защитник Сокол перешел в "Энергетик-БГУ"
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)