Арцём Аляксандравіч Галяк

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Арцём Галяк)
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Арцём Галяк
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Арцём Аляксандравіч Галяк
Нарадзіўся 29 жніўня 1995(1995-08-29)[1] (23 гады)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 179 см
Вага 70 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Граніт
Нумар 9
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
0000 — 2010 Сцяг Беларусі ДЮСШ-1 (Калінкавічы)
2011 — 2012 Сцяг Беларусі ПМЦ (Паставы)
Клубная кар’ера*
2012 — 2017 Сцяг Беларусі Славія-Мазыр 0 (0)
2014   Сцяг Беларусі Вертыкаль (Калінкавічы) 3 (0)
2015   Сцяг Беларусі Гомельчыгунтранс 10 (0)
2017 Сцяг Беларусі Нафтан (Наваполацк) 6 (0)
2018 — Сцяг Беларусі Граніт (Мікашэвічы) 14 (2)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 22 ліпеня 2018.


Арцём Галяк (нар. 29 жніўня 1995, Калінкавічы) — беларускі футбаліст, нападнік мікашэвіцкага «Граніта».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец калінкавіцкага футбола, у 2011—2012 гадах навучаўся таксама ў пастаўскай акадэміі ПМЦ. З 2012 года пачаў выступаць за дубль мазырскай «Славіі». Пасля вылету «Славіі» ў Першую лігу ў сезоне 2014 трэніраваўся з асноўнай камандзе, 26 ліпеня 2014 года дэбютаваў у яе складзе ў матчы Кубка Беларусі супраць «Гомельчыгунтранса» (1:2). Другую палову сезону 2014 правёў у арэндзе ў Другой лізе ў калінкавіцкай «Вертыкалі».

У першай палове 2015 года зноў выступаў за дубль мазыран, а ў жніўні 2015 года быў аддадзены ў арэнду ў клуб Першай лігі «Гомельчыгунтранс»[2]. У сезоне 2016 з 9 галамі стаў найлепшым бамбардзірам дубля «Славіі». У сакавіку 2017 года падоўжыў кантракт з мазыранамі[3] і стаў прыцягвацца да асноўнай каманды, але так і не згуляў за яе і ў ліпені таго ж года пакінуў Мазыр. У верасні 2017 года далучыўся да наваполацкага «Нафтана», у складзе якога 17 верасня дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матчу з «Нёманам» (3:2).

Па выніках сезону 2017 «Нафтан» страціў месца ў Вышэйшай лізе, і ў пачатку 2018 года Галяк праходзіў прагляд у «Славіі», аднак не падышоў і пачаў сезон у складзе мікашэвіцкага «Граніта»[4].

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2012 дубль Славія Сцяг Беларусі 10 0
2013 дубль Славія Сцяг Беларусі 26 1
2014 (1) Д2 Славія Сцяг Беларусі 0 0
2014 (2) Д3 Вертыкаль Сцяг Беларусі 3 0
2015 (1) дубль Славія Сцяг Беларусі 14 3
2015 (2) Д2 Гомельчыгунтранс Сцяг Беларусі 0 0
2016 дубль Славія Сцяг Беларусі 13 9
2017 (1) дубль Славія Сцяг Беларусі 9 2
2017 (2) Д1 Нафтан Сцяг Беларусі 6 0

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]