Арцём Анатолевіч Сокал

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Арцём Сокал)
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Арцём Сокал
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Арцём Анатолевіч Сокал
Нарадзіўся 30 сакавіка 1994(1994-03-30)[1] (25 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 184 см
Вага 83 кг[2]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Гомель
Нумар 20
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2011 — 2015 Сцяг Беларусі Дынама (Мінск) 0 (0)
2015   Сцяг Беларусі Бяроза-2010 25 (0)
2016 Сцяг Беларусі Дняпро (Магілёў) 10 (0)
2016 — 2018 Сцяг Беларусі Тарпеда (Мінск) 61 (5)
2019 — Сцяг Беларусі Гомель
Нацыянальная зборная**
2011 Сцяг Беларусі Беларусь (да 19) 1 (0)
2012 Сцяг Беларусі Беларусь (да 20) 2 (0)
2014 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 5 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 28 сакавіка 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 8 красавіка 2018.

Арцём Сокал (нар. 30 сакавіка 1994, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Гомель».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец мінскай «Змены», пазней далучыўся да мінскага «Дынама», з 2011 года пачаў выступаць за дубль, дзе хутка замацаваўся ў складзе. Сезон 2015 правёў у арэндзе ў Першай лізе ў клубе «Бяроза-2010». Па заканчэнні сезону «Бяроза-2010» спыніла існаванне, і ў красавіку 2016 года Сокал, пакінуўшы «Дынама», стаў іграком магілёўскага «Дняпро», дзе спачатку гуляў у стартавым складзе, але пазней стаў выхадзіць на замену.

У ліпені 2016 года перайшоў у мінскае «Тарпеда»[3], дзе замацаваўся ў стартавым складзе на пазіцыі левага абаронцы. У сезоне 2017 быў капітанам сталічнай каманды. Сезон 2018 у Вышэйшай лізе таксама пачынаў у стартавым складзе, з верасня перастаў з’яўляцца на полі з-за траўмы. У студзені 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Тарпеда»[4].

У сакавіку 2019 года стаў іграком «Гомеля»[5].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У 2011 годзе гуляў за юніёрскую зборную Беларусі да 19 гадоў. У 2012 годзе прыцягваўся да малодшай моладзевай зборнай (да 20 гадоў), а ў 2014 годзе гуляў за моладзевую зборную на Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу.

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2011 дубль Дынама Сцяг Беларусі 18 0
2012 дубль Дынама Сцяг Беларусі 29 1
2013 дубль Дынама Сцяг Беларусі 27 0
2014 дубль Дынама Сцяг Беларусі 32 0
2015 Д2 Бяроза-2010 Сцяг Беларусі 25 0
2016 (1) Д2 Дняпро Сцяг Беларусі 10 0
2016 (2) Д2 Тарпеда Сцяг Беларусі 14 2
2017 Д2 Тарпеда Сцяг Беларусі 29 3
2018 Д1 Тарпеда Сцяг Беларусі 18 0

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]