Арцём Юр’евіч Шкурдзюк
Поўнае імя | Арцём Юр’евіч Шкурдзюк | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
20 жніўня 1998[1] (22 гады) |
||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||
Рост | 186 см | ||||||
Вага | 81 кг | ||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||
Клуб |
![]() |
||||||
Нумар | 4 | ||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||
|
|||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||
|
|||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||
|
|||||||
Арцём Шкурдзюк (нар. 20 жніўня 1998, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Энергетык-БДУ» (у арэндзе з барысаўскага БАТЭ) і моладзевай зборнай Беларусі.
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Пачынаў займацца футболам у мінскай школе «Трактар», у юнацкім узросце далучыўся да барысаўскага БАТЭ. З 2016 года пачаў выступаць за дубль клуба, дзе адразу замацаваўся ў складзе, гуляў таксама ў Юніёрскай лізе УЕФА.
У 2017 годзе стаў часам прыцягвацца і да асноўнай каманды барысаўчан. 7 ліпеня 2017 года дэбютаваў у асноўнай камандзе БАТЭ, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы Кубка Беларусі супраць стаўбцоўскага «Нёмана-Агра» (5:1). У сезоне 2018 стаў часцей трапляць у заяўку асноўнай каманды, а 28 мая 2018 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у матчы супраць «Іслачы» (1:1).
У жніўні 2018 года быў аддадзены ў арэнду ў сталічны «Энергетык-БДУ»[2]. Стаў асноўным абаронцам мінчан, дапамог камандзе па выніках сезона 2018 выйсці ў Вышэйшую лігу. У студзені 2019 года арэнда была падоўжана на ўвесь сезон 2019[3]. У сезоне 2019 заставаўся трывалым іграком асновы ў Вышэйшай лізе. У снежні 2019 стала вядома, што абаронца застанецца ў арэндзе ў сталічным клубе і ў сезоне 2020[4].
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
14 лістапада 2018 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў таварыскім матчы супраць Харватыі (1:3).
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2016 | дубль | БАТЭ | ![]() |
20 | 5 |
2017 | дубль | БАТЭ | ![]() |
28 | 5 |
2018 (1) | Д1 | БАТЭ | ![]() |
1 | 0 |
2018 (2) | Д2 | Энергетык-БДУ | ![]() |
11 | 0 |
2019 | Д1 | Энергетык-БДУ | ![]() |
28 | 1 |
Зноскі
- ↑ Artem Shkurdyuk // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Шкурдюк на правах аренды перешел из БАТЭ в "Энергетик-БГУ"
- ↑ "Энергетик-БГУ" продлил аренду защитника БАТЭ
- ↑ "Энергетик-БГУ" и БАТЭ договорились о продлении аренды Шкурдюка
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на афіцыйным сайце БАТЭ (руск.)
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)