ФК Нёман-Агра Стоўбцы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Нёман-Агра
Лагатып
Заснаваны 1979
Горад Стоўбцы, Беларусь
Стадыён «Юнацтва»
Умяшчальнасць: 600
Прэзідэнт Трафім Калач
Галоўны трэнер Арцём Сукала
Чэмпіянат Другая ліга
2018 10 месца

«Нёман-Агра» — беларускі футбольны клуб са Стоўбцаў. Заснаваны ў 1979 годзе. У цяперашні час выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Клуб быў заснаваны ў 1979 годзе і спачатку ўдзельнічаў у чэмпіянаце БССР. У 1992 годзе «Нёман» трапіў у Другую лігу Беларусі, дзе згуляў два сезоны да вылету ў Трэцюю лігу, а праз год перайшоў на аматарскі ўзровень. У 1997 годзе «Нёман» вярнуўся ў трэці дывізіён, дзе адгуляў тры сезоны. У 1999 годзе стаўбцоўскі клуб выступаў пад назвай «Дарыда-Белагра» — ад спонсарства фірмы «Дарыда». На наступны год у Другую лігу заявілася новая самастойная каманда «Дарыда», а стаўбцоўскі клуб спыніў удзел у рэспубліканскіх спаборніцтвах.

У 2000-х гадах «Нёман» пад рознымі назвамі выступаў у чэмпіянаце Мінскай вобласці, у 2010 і 2011 станавіўся яго пераможцам. У 2016 годзе каманда заявілася ў Другую лігу[1]. У першым жа сезоне пасля вяртання на рэспубліканскую арэну стаўбцоўская каманда заняла чацвёртае месца, саступіўшы месца на п'едэстале толькі па дадатковых паказчыках.

У сакавіку 2017 года стала вядома, што «Нёман-Агра» можа папоўніць склад Першай лігі пасля адмовы «Клецка» ад удзелу ў турніры[2]. У выніку стаўбцоўскі клуб паспяхова заявіўся ў другі дывізіён. Пасля неблагога старту каманда стала цярпець паражэнні. Улетку склад «Нёман-Агра» пакінулі лідары, каманда істотна абнавіла склад. У другой палове чэмпіянату стаўбцоўскі клуб набраў усяго адно ачко і ўжо за некалькі тураў да фінішу выбыў у Другую лігу.

У сезоне 2018, нягледзячы на перамогу ў першых двух турах, каманда хутка апынулася ў сярэдзіне табліцы. Буйныя паражэнні стаўбцоўскай каманды чаргаваліся з нечаканымі перамогамі над фаварытамі. У выніку сезон скончыўся для «Нёмана-Агра» на 10-м месцы з 2018.

Папярэднія назвы[правіць | правіць зыходнік]

  • 1979—1998: «Нёман»
  • 1999: «Дарыда-Белагра»
  • 2002: «Нёман-ПМК-74»
  • 2003: «Нёман-Меліяратар»
  • 2004: «Нёман-ПМК-74 Налібокі»
  • 2005—2007: «Нёман-ПМК-74»
  • 2009: «Нёман»
  • з 2010: «Нёман-Агра»

Цяперашні склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на верасень 2018 года[3].

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1 Сцяг Беларусі Бр Павел Нятрэба 1999
Сцяг Беларусі Бр Сяргей Коржык 1991
Сцяг Беларусі Бр Вадзім Уставіч 1984
2 Сцяг Беларусі Аб Мікіта Каладзінскі 2001
3 Сцяг Беларусі Аб Дзмітрый Ілюшын 2000
7 Сцяг Беларусі Аб Павел Туміловіч 1999
11 Сцяг Беларусі Аб Арцём Сукала 1991
12 Сцяг Беларусі Аб Станіслаў Макась 1990
15 Сцяг Беларусі Аб Дзмітрый Стомаль 1993
17 Сцяг Беларусі Аб Алег Каракін 1994
18 Сцяг Беларусі Аб Аляксей Дзягель 1984
19 Сцяг Беларусі Аб Ягор Макарэвіч 1995
Сцяг Беларусі Аб Аляксандр Крамко 1983
Сцяг Беларусі Аб Вячаслаў Пратасюк 1996
Сцяг Беларусі Аб Дзмітрый Петух 2000
Пазіцыя Імя Год нараджэння
4 Сцяг Беларусі ПА Павел Бычынскі 2001
8 Сцяг Беларусі ПА Валерый Карніцкі 1991
10 Сцяг Беларусі ПА Аляксандр Паляшчук 1990
14 Сцяг Беларусі ПА Станіслаў Ліхадзіеўскі 2001
Сцяг Беларусі ПА Раман Беланожка 1994
Сцяг Беларусі ПА Андрэй Волчак 1981
Сцяг Беларусі ПА Мікалай Каленік 1990
Сцяг Беларусі ПА Іраклій Маградзэ 1990
Сцяг Беларусі ПА Аляксандр Маргун 1990
Сцяг Беларусі ПА Ігар Пастухоў 1988
Сцяг Беларусі ПА Андрэй Петрашкевіч 1985
Сцяг Беларусі ПА Мікалай Шуцько 1995
9 Сцяг Беларусі Нап Дзмітрый Даўбейка 1991
16 Сцяг Беларусі Нап Ігар Рудзянок 2000
Сцяг Беларусі Нап Багдан Дубавік 1992

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат і Кубак Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1992 Другая (Д2) 10 15 6 2 7 19–19 14 1/32 фіналу
1992–93 Другая (Д2) 15 30 5 5 20 23–65 15 1/16 фіналу Descento.svg Вылет у Трэцюю лігу
1993–94 Трэцяя (Д3) 15 34 6 9 19 25–55 21
1997 Трэцяя — А (Д3) 8 26 10 5 11 37–39 35
1998 Другая — А (Д3) 8 26 10 1 15 33–52 31 Змена назваў ліг
1999 Другая — Б (Д3) 6 22 10 1 11 30–38 31
2002 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 3 20 12 3 5 43–24 39
2003 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 3 18 10 4 4 36–21 34
2004 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 9 24 5 8 11 27–45 23
2005 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 7 22 9 4 9 29–35 31
2006 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4), група Б 5 14 6 2 6 22–26 20
Фінальны этап 13 14 6 2 6 21–20 20
2007 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4), група А 9 16 2 1 13 20–45 7
Фінальны этап 15 20 8 1 11 25–42 25
2009 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 6 26 11 6 9 41–36 39
2010 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 1 24 18 4 2 66–20 58
2011 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 1 26 20 5 1 86–25 65
2012 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 2 26 21 2 3 86–42 65
2013 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 4 24 16 1 7 76–45 49
2014 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4), група Б 5 18 9 4 5 54–37 31
Фінальны этап 7 14 4 3 7 38–45 15
2015 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 5 26 14 1 11 97–48 43
2016 Другая (Д3) 4 24 13 6 5 55–32 45 1/16 фіналу Атрыманне месца ў Першай лізе
2017 Першая (Д2) 16 30 3 4 23 27–94 13 1/16 фіналу Descento.svg Вылет у Другую лігу
2018 Другая (Д3) 10 28 9 4 15 42–92 31 1/32 фіналу

Галоўныя трэнеры[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]