Арыстарх Іванавіч Смірноў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Арыстарх Іванавіч Смірноў
Дата нараджэння 12 красавіка 1854(1854-04-12)
Дата смерці 1899
Род дзейнасці урач, медыцынскі адміністратар, судовы медык, інфекцыяніст, выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковае званне
  • доктар медыцыны[d] (16 кастрычніка 1888)
Альма-матар

Арыстарх Іванавіч Смірноў (1854—1899) — расійскі і беларускі медык і арганізатар аховы здароўя.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 12 красавіка 1854 года. Быў прыват-дацэнтам судовай медыцыны.

Скончыў Казанскі ўніверсітэт у 1881 годзе[1]. У 1881—1883 гадах знаходзіўся на земскай медыцынскай службе. З 31 мая па 5 лістапада 1886 года — служыў звышштатным памочнікам празектара паталага-анатамічнага інстытута[1]. 7 кастрычніка 1886 года прызначаны гарадавым лекарам г. Казані. 16 красавіка 1888 года атрымаў ступень доктара медыцыны. 12 снежня 1889 года зацверджаны прыват-дацэнтам па кафедры службовай медыцыны[1].

У 1891—1892 выконваў абавязкі інспектара ўрачэбнай управы Мінскай губерні[2]. У 1892 годзе пераехаў у Яраслаўль на пасаду Яраслаўскага губернскага ўрачэбнага інспектара. Пазней служыў Саратаўскім губернскім урачэбным інспектарам[3].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Смирнов А. И. К вопросу о микроорганизмах сифилиса. Казань, 1888. 152 с.

Зноскі

  1. а б в М. В. Трушин. К 165-летию со дня рождения Аристарха Ивановича Смирнова: вклад ученого Казанского университета в исследование сифилиса (руск.)
  2. Памятная кніжка Мінскай губерні за 1891 год
  3. Дело о переводе исправляющего должность ярославского губернского врачебного инспектора, доктора медицины Аристарха Ивановича Смирнова и исправляющего должность саратовского врачебного инспектора доктора медицины Ивана Никитича Буховцева одного на место другого // ГКУ ЯО ГАЯО. Ф. 1150. Врачебное отделение Яр. губ. Правления. Оп. 1. Д. 988.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • О приеме в университет Смирнова Аристарха // ГБУ ГА РТ. Ф. 977. Оп. 2ЛД. Д. 1006.
  • Дело о переводе исправляющего должность ярославского губернского врачебного инспектора, доктора медицины Аристарха Ивановича Смирнова и исправляющего должность саратовского врачебного инспектора доктора медицины Ивана Никитича Буховцева одного на место другого // ГКУ ЯО ГАЯО. Ф. 1150. Врачебное отделение Яр. губ. Правления. Оп. 1. Д. 988.