Арыстоцель Анасіс
Арыстоцель Анасіс | |
---|---|
![]() | |
Імя пры нараджэнні: | грэч. Αριστοτέλης Σωκράτη Ωνάσης |
Дата нараджэння: | 20 студзеня 1906 ці 15 студзеня 1906[1] |
Месца нараджэння: |
|
Дата смерці: | 15 сакавіка 1975[2][3][…] (69 гадоў) |
Месца смерці: | |
Месца пахавання: | |
Грамадзянства: | |
Адукацыя | |
![]() |
Арыстоцель Сакрат Анасіс (англ.: Aristotelis Socrates Onassis, грэч. Αριστοτέλης Ωνάσης; 15 студзеня 1906 — 15 сакавіка 1975) — грэчаскі суднаўладальнік, мільярдэр.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Турцыі. З 1932 пачаў займацца суднабудаўнічым бізнесам і ў 1950-я гг. пачаў першым будаваць супертанкеры. Суднавы магнат і міжнародны бізнесмен, які стварыў флот супертанкераў і грузавых караблёў вялікіх памераў, чым флаты многіх краін.
Нягледзячы на тое, што сямейства Анасісаў было даволі багатым сямействам тытунёвых дылераў, яно страціла амаль усе актывы ў 1922 годзе, калі Смірна (сучасны Ізмір), тады яшчэ грэчаскі горад, быў захоплены туркамі. Збегшы з Смірны ў Грэцыю, сямейства паслала Анасіса ў Паўднёвую Амерыку на пошукі лепшай долі. У Буэнас-Айрэсе Анасіс пачаў начным партовым дыспетчарам і, з дапамогай сяброў сям’і, пачаў бізнес па імпарце тытуню ў дзённы час. Ён павялічыў выкарыстанне імпартнага ўсходняга тытуню ў Аргенціне з 10 да 35 % і праз два гады зарабіў 100 тыс. долараў з 5 % камісійных ад гандлю тытунем.
Грэчаскі ўрад заўважылаў Анасіса і прапанаваў яму заключыць гандлёвае пагадненне з Аргенцінай у 1928 годзе і затым зрабіў яго генеральным консулам. Яго дзелавая актыўнасць пашырылася за кошт вытворчасці цыгарэт і іншых спажывецкіх тавараў. Ва ўзросце 25 гадоў Анасіс зарабіў свой першы мільён долараў.
Зноскі
- ↑ Aristoteles Onassis - Munzinger Biographie Праверана 29 красавіка 2020.
- ↑ Aristotle Socrates Onassis // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Lundy D. R. Aristotle Socrates Onassis // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.