Арыстып

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Арыстып
Aristippus.jpg
Дата нараджэння 434 да н.э. ці 435 да н.э.
Месца нараджэння
Дата смерці 355 да н.э. ці 366 да н.э.
Месца смерці
Дзеці: Arete of Cyrene[d]
Commons-logo.svg Арыстып на Вікісховішчы

Арысты́п (грэч.: Ἀρίστιππος, лац.: Aristippos) з Кірэны (каля 435 — каля 366 да н.э.) — старажытнагрэчаскі філосаф.

Вучань Сакрата. Заснавальнік кірэнскай школы, адзін з пачынальнікаў геданізму ў этыцы.

Светапогляд[правіць | правіць зыходнік]

Паводле Арыстыпа, чалавечаму пазнанню даступныя толькі пачуцці, уласныя станы, прыемныя ці прыкрыя, а не існуючыя аб'ектыўна знешнія рэчы; успрыманні іншых людзей для чалавека недасягальныя, ён можа абапірацца толькі на іх выказванні. Таму Арыстып аддаваў перавагу практычнаму, а не тэарэтычнаму пазнанню. Найвышэйшую мэту жыцця бачыў у асабістым здавальненні, але, паводле Арыстыпа, чалавек не павінен падпарадкоўвацца яму, а імкнуцца да разумнай асалоды. Здавальненне і пакуты лічыў мерай дабра і зла, ісціны і хлусні. Сцвярджаў, што не трэба шкадаваць аб мінулым ці баяцца будучыні, у мысленні, як і ў дзеяннях, трэба надаваць значэнне толькі сучаснаму, якім можна вольна распараджацца.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]