Малая Арменія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Малая Арменія (арм.: Փոքր Հայք, грэч. Αρμενία Μικρα, лац.: Armenia Minor) — гістарычная вобласць у вярхоўях Еўфрата, Ліка (цяпер — Келькіт ) і Галіса[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Уваходзіла ў склад Дзяржавы Ахеменідаў. Пасля была заваявана Аляксандрам Македонскім, але пасля смерці Аляксандра з 322 года да н. э. стала самастойным царствам са сталіцай у Ані-Камаху. Ва II стагоддзі да н.э. увайшла ў дзяржаву цара Понта Мітрыдата VI. Апошні пабудаваў у Малой Арменіі семдзесят пяць умацаваных замкаў. Пасля смерці Мітрыдата тэрыторыя Малой Арменіі перайшла да розных рымскіх кіраўнікоў, змяняліся яе адміністрацыйныя межы. Рымскі імператар Калігула аднавіў залежнае ад Рыма царства Малая Арменія ў 39 годзе н. э., імператар Веспасіян у 71 г. н. э. скасаваў царства Малая Арменія і ўключыў у склад правінцыі Кападокія.У канцы III стагоддзя Дыёклетыян вылучыў яе ў самастойную правінцыю, Феадосій падзяліў Малую Арменію на 2 правінцыі.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Т. 2. Ангола — Барзас. — М. : Советская энциклопедия, 1970. — 632 с. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)