Перайсці да зместу

Арыён (касмічны карабель)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Арыён
"Orion" Multi-Purpose Crew Vehicle
Касмічны апарат «Арыён» у космасе
(Малюнак НАСА)
Заказчык НАСА
Вытворца Злучаныя Штаты Амерыкі Lockheed Martin
Задачы
  • Дастаўка грузаў і экіпажа на МКС
  • Пілатуемыя палёты да Месяца і Марса.
Ракета-носьбіт SLS
Delta IV Heavy (выпрабавальны палёт)
Арэс-1 (адменены)
Тэхнічныя характарыстыкі
Маса 25 тон
Памеры дыяметр: 5,3 м
Дыяметр 5,03 м[1]
Тэрмін актыўнага існавання 210 дзён
Лагатып місіі
nasa.gov/orion/
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Арыё́н», MPCV (англ.: Multi-Purpose Crew Vehicle — шматмэтавы пілатуемы карабель) — шматмэтавы часткова шматразовы транспартны касмічны карабель ЗША, які распрацоўваўся з сярэдзіны 2000-х гадоў у рамках праграмы «Сузор’е». Мэтай гэтай праграмы было вяртанне амерыканцаў на Месяц, а карабель «Арыён» прызначаўся для дастаўкі людзей і грузаў на Міжнародную касмічную станцыю (МКС) і для палётаў да Месяца, а таксама да Марса ў далейшым[2]. У калязямных палётах «Арыён» павінен прыйсці на змену касмічным чоўнам «Спейс шатл», якія завяршылі палёты ў 2011 годзе[3], а ў будучыні забяспечыць высадку чалавека на Марс[4]. Першапачаткова ў дакументах НАСА карабель называўся CEV (Crew Exploration Vehicle — пілатуемы даследчы карабель). Затым карабель атрымаў афіцыйную назву ў гонар вядомага сузор’я — «Арыён»[5].

Першапачаткова выпрабавальны палёт касмічнага карабля быў прызначаны на 2013 год, першы пілатуемы палёт з экіпажам з дзвюх астранаўтаў планаваўся на 2014 год, пачатак палётаў да Месяца — на 2019—2020 гг. У канцы 2011 года меркавалася, што першы палёт без астранаўтаў адбудзецца ў 2014 годзе, а першы пілатуемы палёт — у 2017 годзе[6].

Першы беспілотны выпрабавальны палёт (EFT-1) адбыўся 5 снежня 2014 года, у ім выкарыстоўвалася ракета-носьбіт Delta IV Heavy[7].

Наступны беспілотны палёт (EM-1[en]) з дапамогай носьбіта SLS з аблётам Месяца запланаваны на канец 2018 года[8].

  1. https://web.archive.org/web/20160603155740/http://www.nasa.gov/sites/default/files/atoms/files/fs-2014-08-004-jsc-orion_quickfacts-web.pdf
  2. Эймас Д.. НАСА выбрала новы карабель для палётаў у далёкі космас (руск.)(недаступная спасылка). BBS (25 мая 2011). Архівавана з першакрыніцы 3 верасня 2011. Праверана 25 мая 2011.
  3. Lockheed выйграў тэндар на замену «Шатлаў» (руск.)(недаступная спасылка). BBS (31 жніўня 2006). Архівавана з першакрыніцы 15 чэрвеня 2010. Праверана 25 мая 2011.
  4. NASA Names Orion Contractor (англ.)(недаступная спасылка). NASA (31 жніўня 2006). Архівавана з першакрыніцы 20 лістапада 2011. Праверана 25 мая 2011.
  5. NASA Names New Crew Exploration Vehicle Orion(недаступная спасылка). NASA (22 жніўня 2006). Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2012. Праверана 26 мая 2011.
  6. Paul Rincon. Nasa budget slashes Martian funds. BBC News. BBC (13 лютага 2012). Праверана 13 February 2012.
  7. Live coverage: Orion lands in Pacific
  8. ESA member states commit funding for Orion service module (англ.). spaceflightnow.com (3 снежня 2014). Архівавана з першакрыніцы 5 снежня 2014. Праверана 5 снежня 2014.