Уфа-Арэна
| Уфа-Арэна | |
|---|---|
| | |
| Поўная назва | Універсальная спартыўная арэна «Уфа-Арэна» |
| Месцазнаходжанне | Уфа, Расійская Федэрацыя |
| Закладзены | 2006 |
| Пабудаваны | 2007 |
| Адкрыты | 2007 |
| Кошт узвядзення | 80 млн $ |
| Хатняя каманда | Салават Юлаеў |
| Умяшчальнасць | 8 250 |
Універсальная спартыўная арэна «Уфа-Арэна» (руск.: Уфа-Арена, башк.: Өфө-Арена) — шматфункцыянальны спартыўны комплекс ва Уфе, хатняя арэна расійскага хакейнага клуба «Салават Юлаеў» (з 19 снежня 2007 года).
Комплекс «Уфа-Арэна» складаецца з двух лядовых пляцовак: галоўнай на 8070 гледачоў і малой на 640 гледачоў. На першым паверсе комплекса размяшчаюцца пакоі адпачынку для спартсменаў і трэнерскага складу, бокс для судзейскага корпуса, сауна, масажны пакой, памяшканне для завострывання канькоў, гараж для двух лёдозалівачных машын Olympia, кабінет медагляду і допінг-кантролю. Арэна складаецца з чатырох ярусаў: уваход на сектары ажыццяўляецца праз другі, трэці і чацвёрты ярусы. Паміж другім і чацвёртым ярусамі знаходзяцца ВІП-ложы, месцы для інвалідаў-калясачнікаў, каментатарскія кабіны, ложа прэсы і рэстаран. У снежні 2016 года праведзена замена куба.
Характарыстыкі
[правіць | правіць зыходнік]- Галоўная арэна
- Агульная плошча — 29 070 м²
- Колькасць глядацкіх месцаў — 8 070
- Наземная паркоўка на 996 машынамесцаў
- Прыбудова да УСА «Уфа-Арэна»
- Агульная плошча — 8300 м²
- Колькасць глядацкіх месцаў — 640
- Крытая аўтастаянка на 222 машынамесцы
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Уфа-Арэна
