Арэхаўскі мір

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тэкст дагавора ў позняй копіі

Арэхаўскі мір (Арэхавецкі мір, Нотэбергскі мір) — першы мірны дагавор аб усталяванні межаў паміж Наўгародскай зямлёй і Шведскім каралеўствам. Заключаны 12 жніўня 1323 у крэпасці Арэшак (Арэхавец), пасля 30 гадоў ваенных дзеянняў. Паводле Арэхаўскага мірнага дагавора заходняя частка Карэльскага перашыйка і суседняя вобласць Савалакс адышлі да Шведскага каралеўства, усходняя частка перашыйка з Карэлай засталася ў складзе Наўгародскай зямлі. Упершыню афіцыйна была ўсталявана дзяржаўная мяжа паміж Шведскім каралеўствам і Наўгародскай зямлёй, якая праходзіла ад Фінскага заліва па рацэ Сястры, на поўначы да возера Сайма і затым на паўночным захадзе да берага Каяна мора[1].

Дагавор ад наўгародцаў заключылі: князь наўгародскі Юрый Даніілавіч, пасаднік Алфарамей і тысяцкі Аўрам.

Ад Швецыі былі паслы: Герык Дзюўравіць (шведск.: herra Eric Turisson), Гемінкі Орыславіць (шведск.: herra Heminger Øgiszleson), Петр Юншын (шведск.: Peter Jønsson), поп Вымундэр (шведск.: herra Wædmunder prestir), а таксама купцы з Гоцкага берага Лодвік (шведск.: Loduich) і Фёдар (шведск.: Fødru).[2] Імя 7-гадовага караля Швецыі Магнуса Эрыксана фігуруе ў дакуменце як Мануш Орыкавіц[3].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У Швецыі ў 1319 годзе каралём стаў 3-гадовы Магнус Эрыксан (1316—1374), але краінай кіраваў рэгенцкі савет на чале з яго маці герцагіняй Інгеборг Нарвежскай.

У 1322 годзе Юрый III Данілавіч з наўгародцамі хадзіў на Выбаргскі замак, прыгатаваўшы 6 парокаў, але ўзяць яго не змог. Перабілі толькі шмат шведаў, а іншых захапілі ў палон. З палонных адных перавешалі, іншых адправілі ў Суздальскую зямлю. У чаканні помсты ад шведаў Юрый у вытоку Нявы паставіў горад на Арэхавым востраве (Арэшак). Але замест раці з'явіліся паслы шведскія з мірнымі прапановамі.[4] Юрый з наўгародцамі саступіў шведам тры карэльскія пагосты: Савалакс (Севілакшу), Яаскі (Яскы), Эюрапяя (Агрэбу)

Арэхавецкі дагавор быў першым пагадненнем Наўгародскай зямлі (у тым ліку і на Русі) пра «вечны мір» з суседняй краінай; раней міжнародныя пагадненні такога высокага рангу яшчэ не заключаліся. Наступны па часе дагавор аб «вечным міры» Расіі з суседняй дзяржавай — Вялікім Княствам Літоўскім — датуецца 1494 годам.

І праз паўтараста гадоў, у 1478 годзе, калі Наўгародская зямля страціла сваю незалежнасць і была падпарадкавана маскоўскім князям, Руская дзяржава, а затым Расійская, працягвалі прытрамлівацца Арэхавецкага дагавора; у гэтай якасці ён функцыянаваў яшчэ 120 гадоў. Увогуле Арэхавецкі дагавор знаходзіўся ў дзеянні больш за 270 гадоў, да 1595 года, да заключэння дагавора пра «вечны мір» у Цяўзіне.[5]

Умовы дагавора[6][правіць | правіць зыходнік]

  1. . Ноўгарад перадаў Швецыі тры пагосты ў Фінляндыі — Савалакс, Яскіс і Эўрэпя, якія ўжо 30 гадоў былі захоплены і кіраваліся шведамі.
  2. . Наўгародска-шведская мяжа падзяліла Карэльскі перашыек уздоўж, з поўдня на поўнач, і прайшла па рацэ Сястры і далей па балотах, рэках і азёрах, аж да ўпадзення ракі Пюхаёкі ў Батнічны заліў.
  3. . За наўгародцамі пакідалася права палявання і рыбнай лоўлі на ўгоддзях, якія адыходзілі да Швецыі: шасцю з іх шведы і наўгародцы маглі карыстацца пароўну, а яшчэ на двух угоддзях наўгародцам належала адна шостая частка.
  4. . Для ўсіх купцоў усталёўваўся бесперашкодны праезд да Ноўгарада вадою па Няве ці сушаю.
  5. . Забаранялася будаўніцтва абодвум бакам крэпасцей каля мяжы.
  6. . Бакі абавязваліся выдаваць адзін аднаму перабежчыкаў: даўжнікоў, беглых халопаў і крымінальных злачынцаў.
  7. . Забаранялася купля шведамі земляў і ўгоддзяў на прыгранічных наўгародскіх тэрыторыях.
  8. . У выпадку нападу на Наўгародскую зямлю трэціх сіл, з-за Нарвы, шведам забаранялася аказваць ім ваенную дапамогу.
  9. . Пры ўзнікненні ўзаемных крыўд прадугледжвалася іх вырашэнне мірнымі сродкамі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі