Міндаль

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Мігдалы)
Перайсці да: рух, знайсці
Міндаль
Urueña almendro1 lou.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Prunus dulcis (Mill.) D.A.Webb, 1967

Сінонімы
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   24775
NCBI   3755
EOL   231567
GRIN   t:29890
IPNI   729672-1
TPL   tro-27802199

Міндаль (Prunus dulcis) — куст ці невялікае дрэва з падроду Міндаль (Amygdalus) роду Сліва[3]. Міндаль часта прылічаецца да арэхаў, хоць на самай справе ён з'яўляецца костачкавым плодам. Па велічыні і форме міндаль падобны на персікавую костачку.

Этымалогія[правіць | правіць зыходнік]

Назва «міндаль» паходзіць ад стар.-грэч.: ἀμυγδᾰλίς, ἀμύγδᾰλον[4].

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Prunus dulcis - Köhler–s Medizinal-Pflanzen-250.jpg
Almond tree leaf.JPG
Лісце міндаля

Лістападны куст (радзей невялікае дрэва) 4-10 м вышынёй, вельмі галінасты[3]. Дрэвы могуць дасягаць у дыяметры 30 см. Парасткі двух тыпаў: падоўжаныя вегетатыўныя і скарочаныя генератыўныя[3]. Маладыя галінкі спачатку зялёныя, але становяцца пурпурнымі, калі падвяргаюцца ўздзеянню сонечных прамянёў, і шэрымі на другі год.

Лісце чарашковае, ланцэтнае, часам цэльнакрайняе, дробназубчастае[3], з доўгазавостранай верхавінай.

Кветкі адзінкавыя, да 2,5 см у дыяметры, з белымі або светла-ружовымі пялёсткамі[3], шматлікімі тычынкамі і адным песцікам, складаюцца з чашачкі і ружовага ці чырвонага венчыка. Кветкі распускаюцца раней лісця ранняй вясной[3][5][6].

Плод — сухая аксаміціста-апушаная авальная шматкасцянка са скурыстым зялёным мясістым неядомым каляплоднікам. Сухі каляплоднік пры паспяванні лёгка аддзяляецца ад костачкі. Костачкі («арэхі») такой жа формы, як і самі плады, пакрытыя дробнымі ямачкамі, часам з баразёнкамі, 2,5-3,5 см даўжынёй, масай 1-5 г.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Першасны ачаг фарміравання знаходзіцца ў Пярэдняй Азіі і ў прылеглых раёнах, уключаючы Міжземнамор'е і Сярэднюю Азію[3]. У гэтых раёнах культура міндаля паўстала за шмат стагоддзяў да нашай эры. У цяперашні час самыя вялікія насаджэнні міндаля знаходзяцца ў вобласці Міжземнамор'я, у Кітаі, ЗША (штат Каліфорнія), Сярэдняй Азіі, у Капетдагу і Заходнім Цянь-Шане, Крыму і на Каўказе. У Таджыкістане ёсць нават «горад міндаля» — Канібадам(руск.) бел..

Вырошчваецца ён і ў цёплых абласцях Славакіі, часцей за ўсё ў вінаградніках, а таксама ў Паўднёвай Маравіі і ў Чэхіі ў наваколлі Літамержыцы.

Сярод еўрапейскіх краін, згодна са справаздачай Каралеўскага батанічнага сада Эдынбурга(руск.) бел. пра культываванне міндалю[7], Германія з'яўляецца паўночнай мяжой арэалу, хоць хатні міндаль можна сустрэць і далей на поўнач у Ісландыі[8].

Экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Almond 2.JPG
Семя («арэх») міндаля

Міндаль расце на камяністых і друзлых схілах на вышыні ад 800 да 1600 м над узроўнем мора (бухарскі міндаль даходзіць да 2500 м), аддае перавагу багатым кальцыем глебы. У Ізраілі расце значна ніжэй 800 метраў, у раёне Хайфы вельмі блізка да берага Міжземнага мора.

Расце невялікімі групамі па 3-4 асобіны, на адлегласці 5-7 метраў адна ад другой.

Вельмі святлалюбны[3], вельмі засухаўстойлівы[3] дзякуючы добра развітой каранёвай сістэме і эканомнай транспірацыі. Міндаль лепш за ўсё расце ў міжземнаморскім клімаце з цёплым, сухім летам і мяккай, вільготнай зімой. Аптымальная тэмпература для яго росту паміж 15 і 30 °С, а пупышкі дрэў маюць патрабаванне ад 300 да 600 гадзін пры тэмпературы ніжэй 7,2 °C (45,0 ° F), каб перарваць стан спакою[9].

Цвіце ў сакавіку — красавіку, месцамі нават у лютым, плады спеюць у чэрвені — ліпені.

Міндаль пачынаюць абмежавана плоданасіць на трэці год пасля пасадкі. Дрэвы дасягаюць поўнага пладанашэння на пяты-шосты год пасля пасадкі. Плод спее восенню, праз 7-8 месяцаў пасля цвіцення[6][10]. Плоданашэнне працягваецца 30-50 гадоў, жыве да 130 гадоў.

Размнажаецца насеннем пасля стратыфікацыі[3], каранёвымі атожылкамі і пнёвым параснікам. Пераносіць маразы да −25 ° C[3], але з пачаткам вегетацыі пакутуе ад вясновых замаразкаў.

Вытворчасць[правіць | правіць зыходнік]

У 2011 годзе сусветная вытворчасць міндалю склала 2 млн тон паводле звестак Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН(руск.) бел.[11]. Галоўным вытворцам з'яўляецца ЗША. Уяўнае 50 % зніжэнне вытворчасці ў Злучаных Штатах прывядзе да разліковага зніжэння сусветнай вытворчасці ад 56 % да 36 %. Паведамленні 2013 года паказваюць, што Злучаныя Штаты вырабляюць па меншай меры 80 % ад сусветных паставак[12].

Галоўныя камерцыйныя вытворцы — ЗША, Іспанія, Іран.

Сусветная вытворчасць

міндалю паводле гадоў (тыс. тон)

1965 615
1970 687
1975 762
1980 926
1985 1152
1990 1321
1995 1019
2000 1468
2005 1839
2006 1999
2007 2215
2008 2435
2009 2362
2010 2539
2011 2005
Пятнаццаць буйнейшых вытворцаў

міндалю (тысяч тон)

Краіна 1985 1995 2005 2009 2010 2011
Сцяг ЗША ЗША 352 276 703 1162 1414 731
Сцяг Іспаніі Іспанія 287 159 218 282 221 212
Сцяг Ірана Іран 59 79 109 128 158 168
Сцяг Італіі Італія 105 90 118 114 108 105
Сцяг Марока Марока 30 45 70 104 102 131
Сцяг Сірыі Сірыя 34 34 229 97 73 130
Сцяг Туніса Туніс 51 35 43 60 52 61
Сцяг Турцыі Турцыя 38 37 45 55 55 70
Сцяг Алжыра Алжыр 10 20 45 47 39 50
Сцяг Грэцыі Грэцыя 57 57 48 44 33 30
Сцяг Афганістана Афганістан 9 9 15 43 56 61
Сцяг Кітая Кітай 13 19 25 35 38 42
Сцяг Лівана Ліван 7 28 28 30 28 36
Сцяг Пакістана Пакістан 28 49 23 26 22 21
Сцяг Лівана Ліван 15 27 25 25 30 38
Крыніца: Харчовая і сельскагаспадарчая арганізацыя ААН(руск.) бел.
Almondtrees.jpg
Міндальны гай у цэнтральнай Каліфорніі

Іспанія мае самую вялікую разнастайнасць камерцыйных сартоў міндаля[13]. Яго вырошчваюць у іспанскіх рэгіёнах Каталонія, Валенсія, Мурсія, Андалусія, Арагон і на Балеарскіх астравах[14].

У Грэцыі большая частка прадукцыі пастаўляецца з вобласці Магнезія(англ.) бел.. Найбольш частымі сартамі міндаля ў Грэцыі з'яўляюцца 'Ferragnes' and 'Texas' ('Mission'), якія вядомы салодкім смакам і высокай якасцю. З-за яго якасці, грэчаскі міндаль лічыцца элітным арэхам. У Турцыі большая частка прадукцыі паступае з узбярэжжаў Эгейскага, Мармуровага і Міжземнага мораў[15].

У Злучаных Штатах вытворчасць засяроджана ў Каліфорніі[16]. ЗША з'яўляюцца дамінуючым пастаўшчыком міндаля. У 2011 годзе краіна экспартавала каля 637.000 тон, на суму US $ 2,8 млрд. Міндаль ў асноўным экспартуецца ў выглядзе ачышчаных арэхаў (70 %), а астатняя частка альбо без шкарлупіны або апрацаванай[17].

Аўстралія з'яўляецца найбуйнейшым вытворцам міндаля ў паўднёвым паўшар'і. У 2013 годзе Аўстралія заняла 5,9 % у сусветных пастаўках міндаля. Большасць міндальных садоў знаходзяцца ў Новым Паўднёвым Уэльсе, Вікторыі і Паўднёвай Аўстраліі[18].

У 2013 і 2014 гадах вытворчасць міндаля ў Каліфорніі пацярпела ад экалагічных праблем(англ.) бел., з-за чаго паменьшыліся пастаўкі, спрыяючы росту коштаў на міндаль ва ўсім свеце. Павелічэнне попыту на міндаль таксама спрыяла росту коштаў ва ўсім свеце і неабходнасць павелічэння вытворчасці[19][20].

Almendro en flor4.JPG
Almond Tree.jpg
Fiori di mandorlo.jpg
Almonds02.jpg
Злева направа.
Агульны выгляд. Лісце і плады. Кветкі. Насенне

Апыленне[правіць | правіць зыходнік]

Апыленне міндаля ў Каліфорніі — гэта самая буйная штогадовая падзея па кіраванаму апыленню(англ.) бел. ў свеце, падчас якой у лютым каля мільёну вулляў(руск.) бел. (прыкладна палова ад іх агульнай колькасці ў ЗША) прывозяцца на грузавіках на міндальныя пасадкі. Большая дзеля апылення кіруецца брокерамі па апыленні, якія для гэтага мерапрыемства заключаюць кантракты з мігруючымі пасечнікамі(укр.) бел. з як мінімум 49 штатаў. На гэты бізнэс вельмі паўплываў сіндром разбурэння калоній(руск.) бел., у выніку якога па ўсёй краіне склаўся дэфіцыт меданосных пчол, а цана паслуг па апыленні насякомымі(руск.) бел. павялічылася. Каб кампенсаваць гэта вытворцам міндаля, даследчыкі са службы сельскагаспадарчых даследаванняў(англ.) бел. (ARS) распрацавалі новую лінію самаапыляльных міндальных дрэў[21].

Самаапыляльныя міндальныя дрэвы, такія як 'Tuono', разводзіліся некаторы час, але іх ураджайнасць была значна ніжэйшай за энтамафільныя дрэвы, напрыклад, каліфарнійскі 'Nonpareil'. Апошні сорт дае вялікія, гладкія ядры, якія займаюць 60-65 % аб'ёму плода. 'Tuono' мае больш тоўстыя, шурпатыя арэхі, якія дасягаюць толькі 32 % ад аб'ёму плода, але таксама маюць тоўстую абалонку, што з'яўляецца перавагай. Тоўстая абалонка ахоўвае арэхі ад пагрозлівых шкоднікаў, у тым ліку ад Amyelois transitella. Даследчыкі ARS здолелі зкрыжаваць сорт 'Tuono' з устойлівасцю да шкоднікаў з сортам 'Nonpareil', у выніку чаго атрымалі гібрыдныя разнавіднасці міндальных дрэў, якія самаапыляюцца і даюць арэхі высокай якасці[22]. Новыя, самаапыляльныя гібрыды даюць арэхі з прыгожым колерам скуры, смакам і высокім утрыманнем алею і змяншаюць залежнасць вытворцаў міндаля ад апылення насякомымі[21].

Хваробы і шкоднікі[правіць | правіць зыходнік]

Міндальныя дрэвы могуць быць атакаваныя многімі пашкоджвальнымі арганізмамі, у тым ліку насякомымі, грыбковымі патагенамі, вірусамі раслін і бактэрыямі. Сімптомы могуць вар'іравацца ў залежнасці ад арганізму, які атакуе расліну.

Бактэрыяльныя пашкоджанні вызываюцца такімі відамі, як Xylella fastidiosa, Pseudomonas syringae, Pseudomonas amygdali, Xanthomonas campestris, Agrobacterium tumefaciens і іншыя.

Сярод грыбковых арганізмаў, якія шкодзяць міндалю, можна згадаць такія, як Alternaria alternata, Colletotrichum acutatum, Armillaria mellea, Rhizomorpha subcorticalis, Botryosphaeria dothidea, Monilinia fructicola, Monilinia laxa, Ceratocystis fimbriata, Botrytis cinerea, Botryotinia fuckeliana, Rhizopus circinans, Monilinia laxa, Sclerotinia sclerotiorum, Rhizopus arrhizus, Rhizopus stolonifer, Discostroma corticola, Seimatosporium lichenicola, Taphrina deformans, Phomopsis amygdali, Oidium passerinii, Polystigma ochraceum, Tranzschelia discolor, Wilsonomyces carpophilus, Venturia carpophila, Cladosporium carpophilum, Chondrostereum purpureum і многія віды родаў Leucostoma і Phytophthora і іншымі.

Расліны могуць пашкоджвацца наступнымі відамі нематодаў: Xiphinema americanum, Mesocriconema xenoplax, Meloidogyne arenaria, Meloidogyne hapla, Meloidogyne incognita, Meloidogyne javanica, Pratylenchus penetrans, Pratylenchus dulscus і іншымі.

Да вірусных арганізмаў, якія могуць пашкодзіць міндалю, ставяцца PNRSV(англ.) бел., TBRV(англ.) бел., CMLV(англ.) бел., ToRSV(англ.) бел..

Хімічны склад[правіць | правіць зыходнік]

Міндаль
Харчовая каштоўнасць на 100 г прадукта
Энергетычная каштоўнасць 576 ккал 2408 кДж
Вада 4,70 г
Бялкі 21,22 г
Тлушчы 49,42 г
— насычаныя 3,731 г 
— поліненасычаныя 12,07 г 
Вугляводы 21,67 г
крухмал 0,74 г 
дыцукрыды 3,89 г 
харчовыя валокны 12,2 г 

Тыямін (B1) 0,211 мг
Рыбафлавін (B2) 1,014 мг
Ніяцын (B3) 3,385 мг
Пантатэнавая кіслата (B5) 0.469 мг
Пірыдаксін (B6) 0.143 мг
Фалацын (B9) 50 мкг
Такаферол (віт. E) 26.22 мг

Кальцый 264 мг
Жалеза 3,72 мг
Магній 268 мг
Фосфар 484 мг
Калій 705 мг

Крыніца: USDA Nutrient database

Ядра костачак культурнага салодкага міндалю ўтрымліваюць тлусты алей[3] (да 40-60 %), бялковыя рэчывы (каля 30 %), слізь, вітаміны (невялікая колькасць C і PP), фарбавальныя рэчывы — каратын, каратыноіды, лікапін і інш., а таксама эфірны алей (0,5-0,8 %), які вызначае іх пах, і сляды гліказіду амігдаліну.

У склад тлустага алею ўваходзяць гліцэрыды алеінавай (80 %) і лінолевай (15 %) кіслот. Алей, атрыманы з не вычышчанага ад абалонкі насення салодкага міндаля, змяшчае невялікую колькасць ліналенавай і мірысцінавай кіслот, якія адсутнічаюць у алеі, атрыманым з вычышчанага насення. Насенне дзікарослага горкага міндаля атрутныя, што абумоўлена прысутнасцю гліказіду амігдаліну, пры расшчапленні якога вылучаецца сінільная кіслата, бензальдэгід і глюкоза[3].

Суцэльныя ядры горкага міндаля не пахнуць. Пасля наразання набываюць спецыфічны міндальны водар, дзякуючы бензальдэгіду.

Значэнне і прымяненне[правіць | правіць зыходнік]

Unripe almond on tree.jpg
Няспелыя плады міндалю

Шкарлупінне «арэхаў» вельмі цвёрдае. Міндаль — блізкі сваяк слівы, персіка, але ў ежу спажываецца не мякаць плада, а г. зв. «арэхі» — ядро касцянкі. Касцянкі дасягаюць у памерах 3.5-6 см.

Ядро міндаля белае, саладкавае, са слабым водарам, пакрытае тонкай карычневай абалонкай. Каб выдаліць яе, трэба апусціць ядро, ачышчанае ад шкарлупіння на 1 хвіліну ў кіпень. Ачышчанае ядро рэкамендуюць прамыць праточнай вадой і высушыць у духоўцы пры 50 — 70 °C.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Baburnama illustration.jpg

Міндаль паходзіць з той часткі Блізкага Усходу, якой уласцівы міжземнаморскі клімат і якая распаўсюджваецца на ўсход да ракі Інд у Пакістане[24]. У Іране, Індыі, Афганістане і Пакістане, ён вядомы як bādām. З цягам часу яшчэ ў старажытныя вякі быў распаўсюджаны людзьмі ўздоўж берагоў Міжземнага мора ў паўночнай Афрыцы і Паўднёвай Еўропе, а ў апошні час перавезены ў іншыя часткі свету, у прыватнасці ў штат Каліфорнія ў ЗША[24].

У дзікім стане міндаль расце ў некаторых частках Леванта; верагодна, міндаль быў упершыню ўведзены ў культуру ў гэтым рэгіёне. Плады дзікіх формаў змяшчаюць гліказід амігдалін, які ператвараецца ў смяротную сінільную кіслату пасля драбнення, жавання або іншага пашкоджання насення[25].

Дзікі міндаль горкі, ядро вырабляе смяротны цыянід пасля механічнай апрацоўкі. Калі з'есць толькі некалькі дзясяткаў «пладоў» у адзін прысест, можна смяротна атруціцца. Выбар і далейшае развядзенне салодкага тыпу міндалю з многіх горкіх відаў у дзікай прыродзе, паклалі пачатак яго культывацыі. Спосаб гэтага выбару застаецца загадкай[26]. Незразумела, ад якога дзікага продка міндаля створаны культурныя віды. Гідэон Ладзізінскі прапануе таксон Amygdalus fenzliana, як самага верагоднага дзікага продка міндаля, у тым ліку і таму, што гэта выхадзец з Арменіі і заходняга Азербайджана, дзе і быў, хутчэй за ўсё, прыручаны.

Дзікія віды міндаля атрутныя, а культурныя не з'яўляюцца такімі; Джарэд Дайманд(руск.) бел. сцвярджае, што адсутнасць амігдаліну выклікала агульная генетычная мутацыя, а гэты мутант быў вырашчаны раннімі земляробамі, «спачатку ненаўмысна ў смеццевых кучах, а потым наўмысна ў сваіх садках»[27]. Зохары і Хопф лічаць, што міндаль быў адным з самых першых фруктовых дрэў у культуры, паколькі «маецца магчымасць вырошчваць расліну з насення. Такім чынам, нягледзячы на немагчымасць вегетатыўнага размнажэння, міндаль маглі разводзіць яшчэ да з'яўлення прышчэпаў»[25].

Хатні міндаль з'яўляецца ў раннім бронзавым веку (3000-2000 да н. э.) у археалагічных раскопках каля Нумерыі (Іарданія)[26] або, магчыма, крыху раней. Іншы вядомы археалагічны прыклад міндаля з'яўляецца плодам, знойдзеным у грабніцы(руск.) бел. Тутанхамона ў Егіпце (каля. 1325 да н. э.), верагодна, імпартаваны з Леванта[25].

У шляхецкай кулінарыі Рэчы Паспалітай вядомыя з XVI ст. З іх выраблялі ахаладжальны напой аршад[3], марцыпаны, міндалевую поліўку (на Вігілію) міндалевы торт (на свята Трох Каралёў), міндальнае «малако» для сціслага посту і г.д. У сялянскім асяроддзі міндаль заставаўся недаступным, адсюль прыказка «Думаць пра нябесныя мігдалы».

У кулінарыі[правіць | правіць зыходнік]

Marzipan map.jpg
Марцыпанавая(руск.) бел. карта Еўропы
Krokant.jpg

Адрозніваюць 2 разнастайнасці міндалю: салодкі і горкі. Апошнія змяшчаюць гліказід амігдалін, які лёгка распадаецца, выдзяляючы атрутную сінільную кіслату, таму спажываць горкі міндаль у ежу можна толькі ў мінімальных колькасцях.

Насенне міндаля салодкага выкарыстоўваюць у ежу свежым, падсмажаным, падсоленым, а таксама ў якасці рэзкай затаўкі пры падрыхтоўцы розных вырабаў з цеста, прысмакаў, шакаладу, лікёраў, якім яны надаюць тонкі смак[3]. З лікёраў з водарам міндаля найбольш вядомы італьянскі амарэта. Смажаны салёны міндаль добра дапаўняе піва. Шкарлупінне міндальных костачак ужываюць для араматызацыі і паляпшэння колеру алкагольных напояў, з яго робяць актываваны вугаль[3].

Міндальнае малако(руск.) бел.[3] — адзін з традыцыйных заменнікаў каровінага малака(руск.) бел., асабліва запатрабаваны строгімі вегетарыянцамі. На працягу многіх стагоддзяў на поўначы Іспаніі з міндалю рыхтуюць раслінны малочны напой арчату(руск.) бел.; у Францыі ж сумесь міндальнага малака з флёрдаранжавай(руск.) бел. (памяранцавай(фр.) бел.) вадой атрымала назву аршад. На аснове міндальнага малака ў даўніну навучыліся рабіць ласунак бланманжэ, згадванае ў творах А. С. Пушкіна і іншых рускіх класікаў.

З мноства ласункаў на міндальнай аснове найбольшае распаўсюджванне ў еўрапейскіх краінах атрымалі марцыпан (сумесь молатага міндаля(англ.) бел. з цукровым сіропам) і пралінэ (молаты міндаль, абсмалены ў цукры). Суцэльныя арэхі служаць асновай цукерак у шакаладнай абалонцы («міндаль ў шакаладзе(англ.) бел.») і ў какосавай абсыпцы («Raffaello(руск.) бел.»).

У многіх краінах папулярнасцю карыстаецца міндальнае печыва(англ.) бел.. Міндальны крэм (франжыпан(англ.) бел.) незаменны для падрыхтоўкі многіх відаў тортаў, выкарыстоўваецца як начынне для салодкіх булачак. У апошнія гады ўсё большым попытам у заходніх краінах карыстаецца міндальная паста(руск.) бел. як альтэрнатыва высакатлустай арахісавай(руск.) бел..

Асаблівае месца займае міндаль ў кітайскай(руск.) бел. і інданезійскай кухні(руск.) бел., у якой арэхі, міндаль і цытрусы дадаюцца да вялікага ліку страў, асабліва да рысу, смажанай птушкі, розных відах мяса і так далей.

У медыцыне[правіць | правіць зыходнік]

Міндаль — сыравіна для атрымання тлустага міндальнага алею (лац.: Oleum Amygdalarum) і насення (Semen Amyglali dulcis). Насенне выкарыстоўваюць для падрыхтоўкі насеннай міндальнай эмульсіі[3], а жмых пад назвай «міндальнага вотруб'я» ужываюць як лячэбна-касметычны сродак і для атрымання «горка-міндальнай вады», прызначанай як заспакойлівы, танізавальны і абязбольвальны сродак[28].

З насення міндаля халодным або гарачым прэсаваннем атрымліваюць алей. Міндальны алей выкарыстоўваюць у харчовай, парфумернай, фармацэўтычнай прамысловасці. Ён служыць растваральнікам камфары для ін'екцый, асновай для лячэбных і касметычных мазяў (змякчае скуру і аказвае супрацьзапаленчае дзеянне), яго прызначаюць унутр, асабліва дзецям, як слабільнае, а ў выглядзе эмульсій — як ахінальнае і змякчальнае.

У касметалогіі і парфумерыі[правіць | правіць зыходнік]

Ядры горкага міндаля неядомыя, з іх атрымліваюць эфірны алей. Алей, вычышчаны ад амігдаліну, выкарыстоўваюць для варэння лепшых гатункаў мыла[3]. Таксама яго прымяняюць для араматызацыіі парфумерных вырабаў[3].

У ландшафтным дызайне і садоўніцтве[правіць | правіць зыходнік]

Выкарыстоўваецца ў якасці засухаўстойлівых прышчэпаў для персікаў і абрыкосаў.

Міндаль можна высаджваць як дэкаратыўную глебаахоўную расліну.

У пчалярстве[правіць | правіць зыходнік]

Каштоўны ранневясновы меданос, дае нектар і шмат пылка.

Таксанамія[правіць | правіць зыходнік]

Від Міндаль уваходзіць у род Сліва (Prunus) падсямейства Spiraeoideae сямейства Ружавыя (Rosaceae) парадку Ружакветныя (Rosales).


  яшчэ 8 сямействаў (згодна Сістэме APG II)   яшчэ каля 60 родаў  
         
  парадак Ружакветныя     падсямейства Spiraeoideae     від Міндаль
               
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Ружавыя     род Сліва    
             
  яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін
(згодна Сістэме APG II)
  яшчэ 2 падсямействы   яшчэ больш 200 відаў
     

У рамках віду вылучаюць 2 разнавіднасці:

  • Prunus dulcis var. amara — Міндаль горкі
  • Prunus dulcis var. dulcis — Міндаль салодкі

Культурныя аспекты[правіць | правіць зыходнік]

Anton Seder Lemon Fig Pear Almond Trees.jpg
Антон Зедэр(ням.) бел.. «Лімоннае, інжырнае, грушавае і міндальнае дрэвы», 1890
Csontváry Blossoming Almonds c. 1901.jpg
Цівадар Костка Чантвары(руск.) бел.. «Квітнеючы міндаль», каля 1901
Blossoming Almond Tree.jpg
Вінсент Ван Гог. «Квітнеючае міндальнае дрэва», 1890
Van Gogh - Blühender Mandelbaum.jpeg
Вінсент Ван Гог. «Квітнеючае міндальнае дрэва», 1888

Міндаль высока шануецца ў некаторых культурах. Дрэва паўстала на Блізкім Усходзе[29] і многа разоў згадана ў Бібліі.

У Яўрэйскай Бібліі, міндаль быў сімвалам пільнасці і абяцання за яго ранняе цвіценне. У Бібліі міндаль згадваецца дзесяць разоў, пачынаючы з Кнігі Быццё 43:11, дзе ён апісваецца як «адзін з лепшых пладоў». У Кнізе Лічбы 17 згадана гісторыя пра Ааронава жазло(руск.) бел., якое расцвіло міндальнымі кветкамі, што паслужыла доказам богаабранасці лявітаў ў іх святым прызначэнні. Па традыцыі, жазло Аарона нарадзіла салодкі міндаль на адным баку і горкі на іншым; калі ізраільцяне будуць ісці за Госпадам, то будзе спець салодкі ядомы міндаль, але калі яны раптам пакінуць шлях Госпаду, то стане пераважаць горкі міндаль.

Кветка міндалю стала мадэллю для меноры, якая стаяла ў Іерусалімскім Храме. Яе апісанне было дадзена Богам Майсею на гары Сінай (Зых.25:9):

" ...Тры кубкі міндалепадобныя на адной галіне, завязь і кветка; і тры кубкі міндалепадобныя на другой галінцы, завязь і кветка... "

Біблейская легенда пра неаплодненае плоданашэнне стала прычынай таго, што ў Сярэднявечча міндаль успрымаўся як сімвал цнатлівай чысціні.

Хрысціянская сімволіка часта выкарыстоўвае міндальныя галіны як сімвал Бязгрэшнага зачацця Ісуса Хрыста; карціны часта ўключаюць у сябе міндаль у акружэнні Дзіцяткі Ісуса і як сімвал Марыі.

Слова «луз(англ.) бел.», якое сустракаецца ў Кнізе Быццё 30:37, часам перакладаецца, як «арэшнік», але магчыма, што яно паходзіць ад арамейскай назвы міндаля (Luz), і гэта значэнне выкарыстаны ў некаторых версіях перакладу Бібліі, напрыклад, у Новай Інтэрнацыянальнай Версіі(англ.) бел.[30]. Арабскае слова для міндаля — «laoz». У некаторых частках Леванта і Паўночнай Афрыкі яго прамаўляюць «loz», што блізка да арамейскага арыгіналу.

У мастацтве[правіць | правіць зыходнік]

Blossoming Almond Tree.jpg
Вінсент Ван Гог. «Квітнеючае міндальнае дрэва», 1890

Квітнеючае міндальнае дрэва і самі кветкі выглядаюць вельмі дэкаратыўна, таму не раз натхнялі вядомых мастакоў, у тым ліку Вінсента Ван Гога (звяртаўся да тэмы міндальнага цвіцення шматкроць(англ.) бел.), Антона Зедэра(ням.) бел., Цівадара Чантвары(руск.) бел., Дарыа дэ Рэгояса(англ.) бел., Янаса Вашары(англ.) бел., Джаванну Гарцоні(руск.) бел., Георга Флегеля(руск.) бел. і іншых.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 3,00 3,01 3,02 3,03 3,04 3,05 3,06 3,07 3,08 3,09 3,10 3,11 3,12 3,13 3,14 3,15 3,16 3,17 3,18 3,19 Митюков А. Д., Налетько Н. Л., Шамрук С. Г. Миндаль обыкновенный, горький // Дикорастущие плоды, ягоды и их применение — Мн: Ураджай, 1975. — С. 79-81. — 200 с. — 130 000 экз.
  4. Этимологический словарь Фасмера (руск.) 
  5. Rushforth, Keith (1999). Collins wildlife trust guide trees: a photographic guide to the trees of Britain and Europe. London: Harper Collins. ISBN 0-00-220013-9. 
  6. 6,0 6,1 Griffiths, Mark D.; Anthony Julian Huxley (1992). The New Royal Horticultural Society dictionary of gardening. London: Macmillan Press. ISBN 0-333-47494-5. 
  7. Flora Europaea Search Results. Royal Botanic Garden Edinburgh(руск.) бел.. Праверана 17 ліпеня 2008.
  8. Prunus dulcis. Plants for a Future(англ.) бел.. Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2007. Праверана 17 ліпеня 2008.
  9. Almond. PlantVillage, The Huck Institutes of the Life Sciences, Pennsylvania State University (2011). Праверана 4 сакавіка 2015.
  10. University of California Sample Cost Study to Produce Almonds (PDF). Праверана 17 сакавіка 2012.
  11. FAOSAT (database). Food and Agriculture Organization of the United Nations (2013-01-16). Праверана 1 красавіка 2013.
  12. Bradley, Ryan. The Bee Business , стр. 11, 13.
  13. Almond Cultivars in Spanish Almond Growing. Unidad de Fruticultura, CITA, Spain (2009).
  14. Almonds. Foods from Spain. Праверана 26 чэрвеня 2013.
  15. Tree nuts Annual Report - Turkey. USDA (2010).
  16. USDA Foreign Agricultural Service 2009/2010 Almond Forecast Overview (PDF). Праверана 17 сакавіка 2012.
  17. Almond Profile. Agricultural Marketing Resource Center - Partially funded by USDA Rural Research (March 2012).
  18. Drought in California likely to benefit local almond producers, Chris Gibson, Sydney Morning Herald, 5 February 2014, p. 27
  19. J.N. Sbranti (11 January 2014). Water battles loom as orchards boom in Stanislaus County. http://www.modbee.com/2014/01/11/3129738/water-battles-loom-as-almond-orchards.html. Retrieved on 24 September 2014. 
  20. Rand Green (8 November 2013). "DeFranco sees highest almond & walnut prices ever". Produce News. http://www.producenews.com/more-what-s-new/11624-defranco-sees-highest-almond-walnut-prices-ever. Retrieved on 24 September 2014. 
  21. 21,0 21,1 Alfredo Flores. «ARS Scientists Develop Self-pollinating Almond Trees». USDA Agricultural Research Service(англ.) бел., April 6, 2010.
  22. ARS Scientists Develop Self-pollinating Almond Trees. USDA Agricultural Research Service(англ.) бел. (April 6, 2010).
  23. Harvesting of the almond crop at Qand-i Badam. Baburnama (1590s).
  24. 24,0 24,1 Introduction to Fruit Crops (Published Online), Mark Rieger, 2006
  25. 25,0 25,1 25,2 Zohary, Daniel; Maria Hopf (2000). Domestication of plants in the old world: the origin and spread of cultivated plants in West Asia, Europe, and the Nile Valley. Oxford University Press. p. 186. ISBN 0-19-850356-3. 
  26. 26,0 26,1 G. Ladizinsky (1999). "On the origin of almond". Genetic Resources and Crop Evolution 46 (2): 143–147. doi:10.1023/A:1008690409554. 
  27. Diamond, Jared M. (1997). Guns, germs, and steel: the fates of human societies(укр.) бел.. New York: W.W. Norton. p. 118. ISBN 0-393-03891-2. 
  28. Блинова, 1990
  29. Tubeileh A, Bruggeman A, Turkelboom F (2004). Growing Olives and Other Tree Species in Marginal Arid Environments. ICARDA(англ.) бел.. http://www.icarda.org/docrep/Books/Growing_Olives/Olive.pdf. 
  30. The meaning of trees: botany, history, healing, lore by Fred Hageneder, p. 37.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]