Ар’ен Дэйнкер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ар’ен Дэйнкер
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 31 снежня 1956(1956-12-31) (67 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, пісьменнік
Гады творчасці з 1982
Мова твораў нідэрландская
Прэміі
Узнагароды

Ар’ен Дэйнкер (нідэрл.: Arjen Duinker; 31 снежня 1956, Дэлфт) — нідэрландскі паэт, празаік і перакладчык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Дэлфце, вывучаў псіхалогію і філасофію ў Амстэрдаме, Гронінгене і Лейдэне. Аўтар раману «Багна» (Het moeras, 1992) і трынаццаці кніг паэзіі, першая з якіх — «Чырвоны бераг» (Rode oever) — выйшла ў 1988 г. Пасля яе пабачылі свет зборнікі «Нязмушаныя вершы» (Losse gedichten, 1990), «Пяскаструйны апарат і іншае» (De gevelreiniger en anderen, 1994), «Гадзіна сноў» (Het uur van de droom, 1996), «Нават калі гэта не так» (Ook al is het niet zo, 1998).

За зборнік «Гісторыя пералічэнняў» (De geschiedenis van een opsomming) у 2001 г. атрымаў прэмію Яна Камперта, за зборнік «Магчыма, чатыры параўнанні» (Misschien vier vergelijkingen) у 2003 г. быў намінаваны на паэтычную прэмію VSB (уручаеца штогод з 1994 г.), атрымаў яе ў наступным годзе за зборнік «Сонца і свет» (De zon en de wereld).

Творы Ар’ена Дэйнкера перакладзеныя на англійскую, французскую, італьянскую, рускую (зборнік «История перечислений», 2006, пер. Юлии Тележко), партугальскую і іншыя мовы. У рамках праекту «Верш на ўвесь свет» (World Poem) адзін з вершаў паэта быў перакладзены на 220 моў. У 2006 выйшаў сумесны зборнік з французскай пісьменніцай Карын Мартэль «І што? Бясконцасць» (En dat? Oneindig / Et cela? L’infini).

Разам з Кейсам Т’Хартам заснаваў «Часопіс са зменлівай назвай» (Tijdschrift met veranderlijke naam) — назва кожнага нумару залежыць ад настрою яго выдаўцоў.

З’яўляецца адным з перакладчыкаў на нідэрландскую мову зборніка вершаў Уолта Уітмэна «Лісце травы».

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]