Уолт Уітмен
Уолт Уітмен | |
---|---|
англ.: Walt Whitman | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | англ.: Walter Whitman |
Дата нараджэння | 31 мая 1819[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 26 сакавіка 1892[1][2][…] (72 гады) |
Месца смерці |
|
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Walter Whitman, Sr.[d][7] |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | цясляр, пісьменнік, выдавец, эсэіст, друкар, медычная сястра, школьны настаўнік, журналіст, паэт, раманіст |
Гады творчасці | з 1842 |
Мова твораў | англійская |
Узнагароды |
Зала славы Нью-Джэрсі[d] (2009) |
Подпіс | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Уолт Уі́тмен (англ.: Walt Whitman; 31 мая 1819, Уэст-Хілс, штат Нью-Ёрк, ЗША — 26 сакавіка 1892) — амерыканскі паэт.
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Працаваў наборшчыкам, настаўнікам, рэдактарам газет. Друкаваўся з 1840-х г.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Яго паэтычнае майстэрства фарміравалася пад уплывам Дж. Байрана, П. Б. Шэлі, Г. Гейнэ, што абумовіла цікавасць У.Уітмена да праблем прыроды і цывілізацыі, салідарнасці краін і народаў, адзінства ўсяго жывога на зямлі, дэмакратычнага развіцця грамадства, асобы і мас, свабоды і абавязку. Сусветную вядомасць прынесла кніга вершаў «Лісце травы» (1855; дапоўненая перавыдавалася шмат разоў), якая насычана біблейскімі вобразамі і матывамі, уключае элементы прозы і навуковую тэрміналогію; філасафічнасць суправаджаецца лірызмам і музычнасцю, манументальныя сцэны — імгненнымі замалёўкамі. Пад уражаннем трагічных падзей грамадзянскай вайны 1861-65 стварыў паэтычныя цыклы «Барабанны бой» і «Калі ў двары перад домам цвіў гэтай вясною бэз» (абодва 1865). Аўтар кнігі публіцыстыкі «Дэмакратычныя далячыні» (1871), апавяданняў, артыкулаў.
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]На беларускую мову вершы У. Уітмена перакладалі Ю. Гаўрук, Я. Семяжон, Я. Сіпакоў, К. Цвірка, Ю. Цімафеева, А. Мардвілка, А. Мусорын, М. Шчур.
- Лісце травы Архівавана 1 студзеня 2012.: (частка вершаў і ўрыўкі паэм з аднайменнай кнігі) / Пер. з англ. Я. Сіпакова. — Мн.: Мастац.літ., 1978.
- Спеў аб Гаяваце: Паэма / Г. Лангфэла. Лісце травы: Вершы / У. Уітмен. Пер. з англ. А. Куляшова, Я. Сіпакова; Прадм. М. Тычыны. — Мн.: Мас.літ., 1994. — 303 с. — (Скарбы сусветнай літаратуры). ISBN 5-340-01366-9
- Выбраная паэзія / Ўолт Ўітмэн. Пер. з англ. Ю. Цімафеевай. — Мінск : Зміцер Колас, 2018. — 92 с. — («Паэты планеты»).
Зноскі
- ↑ а б Allen G. W., Jeffares A. N. Walt Whitman // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Walt Whitman // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.waltwhitman.org/about/about-wwba/ Праверана 5 студзеня 2020.
- ↑ а б Catalog of the German National Library Праверана 29 кастрычніка 2024.
- ↑ Уитмен Уолт // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ LIBRIS — Каралеўская бібліятэка Швецыі, 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
- ↑ Geni.com — 2006.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сіпакоў Я. Вершаруб з Доўгай выспы // Маладосць № 5, 1969.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Уолт Уітмен
- Уолт Уітмен на сайце ПрайдзіСвет
- Уолт Уітмен на сайце ЛітРАЖ
- Уолт Уітмен. Выбраныя вершы. Пераклад Я. Сіпакова. Выкананне В. Белацаркоўскага (аудыё)